“Зялёныя” ў складзе ўрада Берліна!?

Усяго праз тыдзень пасля выбараў у палату прадстаўнікоў зямлі Берлін кіраўніцтва сацыял-дэмакратаў (СДПГ) і партыі Зялёных вырашылі пачаць кааліцыйныя перамовы. Па меркаванні шматлікіх экспертаў і палітыкаў у бліжэйшыя пяць гадоў у Берліне будзе чырвона-зялёны ўрад.

Працяг чырвона-чырвонай кааліцыі (СДПГ-Левыя), прадстаўнікі якой пад кіраўніцтвам бургамістра Клаўса Воверайта (СДПГ) былі ва ўладзе з 2002 года ўжо немагчыма пасля апошніх выбараў (Левыя страцілі шмат дэпутацкіх месцаў).

Прадстаўнікі СДПГ і Зяленыя ўжо дамовіліся аб будаўніцтве экалагічнай электрастанцыі, павелічэнне колькасці  школ поўнага дня і абмежаванні павышэння арэнднай платы для насельніцтва.

Вось што зявіла старшыня берлінскага рэгіянальнага аддзялення Зялёных: "У нас ёсць мэта зрабіць Берлін больш экалагічным і сацыяльным. Мы гатовыя да справядлівай, надзейнам і жыццяздольнай кааліцыі на поўны тэрмін".

Беларуская партыя “Зялёныя” жадае нямецкім калегам прыняць станоўчае рашэнне, а абодвум бакам дамовіцца аб стварэнні кааліцыі, каб Берлін быў афарбаваны чырвона-зялёным колерам у палітычным сэнсе гэтых слоў.

Крыніца: Прэс-служба Беларускай Партыі “Зялёныя”