Прапанова Дзмітрыя Мядзедзева наконт таго, што Уладзіміру Пуціну трэба балатавацца ў прэзідэнты Расіі на наступных выбарах выклікала ў грамадстве і сярод палітыкаў як Расіі, так і замежжа розную рэакцыю. У тым ліку каментуюць паведамленне Зялёныя.
Вось што 24 верасня заявіла дэпутат бундэстага Марылуіза Бек, якая адказвае за пытанні палітыкі Ўсходняй Еўропы ў фракцыі «Саюз 90/Зялёныя»,:
“Прапанова Дзмітрыя Мядзведзева практычна вырашыла зыход прэзідэнцкіх выбараў у Расіі. Такім чынам страціліся надзеі на комплексную мадэрнізацыю краіны, якія да гэтага часу ў частцы грамадскасці былі звязаны з прэзідэнтам Мядзведзевым. Са сваёй прапановай Мядзведзеў даказаў, што ён толькі “губернатар-прэзідэнт”, які забяспечыў уладу свайму папярэднікаў і пераемнікў.
Абвешчаная ракіроўка не абяцае для краіны нічога добрага. Палітыка Пуціна – гэта стагнацыя і забеспячэнне статуса-кво. У трэці прэзідэнцкі срок Пуціна няма спадзяванняў і на рэформы, улічваючы эндемічную карупцыю і сур'ёзныя канстытуцыйныя недахопы.
Ракіроўка паміж нумарам адзін і два піраміды ўлады Расіі зараз можа працягвацца па вертыкалі і гарызанталі да бясконцасці.”
Цікава, што наконт прапановы Мядзведзева думаюць беларускія палітыкі?
Крыніца: Прэс-служба Беларускай Партыі “Зялёныя”.