Канферэнцыя пра крызіс

22-га верасня ў Гомеле адбылася, арганізаваная мясцовай секцыяй Беларуская Партыі “Зялёныя” (БПЗ),  канферэнцыя на тэму “Сусветны глабальны крызіс на прыкладзе Грэцыі і іншых краін капіталістычнай перыферыі”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел актывісты гомельскай групы БПЗ,  сябры іншых палітычных партый і грамадскіх арганізацый  (Беларуская Партыя Левых “Справядлівы свет”, Рух за свабоду і г.д.), выкладчыкі ВНУ, студэнты, прадстаўнікі грамадскасці.

Былі прачытаня тры даклады прысвечаныя сацыяльна – эканамічнай і палітычный сітуацыі ў Грэцыі і ў іншых крызісных краінах Еўропы. Пасля чаго мела месца дыскусія. У выніку дэбатаў удельнікі семінару прыйшлі да высновы пра тое, што прычыны цяперашняга крызісу хаваюцца ў самой неаліберальнай мадэлі глабальнага капіталізму. Як след ужыванне ліберальных рэцэптаў для вырашэння эканамічных праблем, якія прапануе Міжнародны Валютны Фонд, не з’яўляецца панацэяй. Акрамя таго гэта падрывае сацяльныя стандарты жыцця большай часткі насельніцтва.

У перспектыве арганізатары маюць намер працягнуць практыку правядзення такога кшталту канферэнцый.

Крыніца: Прэс-служба Беларускай Партыі “Зялёныя”