Гэта — архіўны сайт (2007-2020). Актуальны сайт тут: http://greenparty.byThis is an archive site (2007-2020). Current site is here: http://greenparty.by |
Салідарнасць
-
Навіны03 September 2013
Зялёныя гатовыя заплаціць штраф замест арганізатаркі велапрабегу
Учора стала вядома пра прыцягненне да адміністратыўнай адказнасці арганізатаркі Мінскага велапрабега стылягаў, які адбыўся 17 жніўня і выклікаў вялікую ўвагу з боку раварыстаў-удзельнікаў, а таксама СМІ. Ініцыятару велапрабега згодна з часткай 2-гой артыкула 23.34 “Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях” інкрымінавалі арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства і пакаралі штрафам у 20 базавых велічынь, а менавіта 2 мільёна беларускіх рублёў.
-
Навіны03 August 2013
Актуальныя праблемы сацыяльнага руху
2-га жніўня ў Мінску адбыўся круглы стол “Актуальныя праблемы сацыяльнага руху”, які арганізавалі Партыя Зялёных і Свабоднае Міжпрафесійнае Аб’яднанне Працоўных (СМОТ). Акрамя актывістаў згаданых арганізацый у мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Партыі Працы, Аб’яднанай Партыі Левых “Справядлівы свет”, праекту Прасвет, шэрагу незалежны’х прафсаюзаў.
-
Навіны14 June 2013
Зялёныя падтрымалі працоўны рух
9 чэрвеня ў Мінску сфармаваны арганізацыйны камітэт па адраджэнні Свабоднага міжпрафэсійнага аб'яднання працоўных (СМОТ) на Беларусі.
У склад аргкамітэта ўвайшлі вядомыя эканамісты, журналісты, прафсаюзныя дзеячы, а таксама некалькі актывістаў Беларускай Партыі Зялёных
Вольнае міжпрафэсійнага аб'яднанне працоўных - адна з першых спроб стварэння ў СССР незалежнага ад ВЦСПС вольнага прафсаюза. Практычна адразу пасля таго, як у 1978-ым годзе СМОТ быў створаны, яго дзейнасць была перарвана органамі КДБ СССР. Дзейнасць СМОТ аднавілася ў 1988 г
У Беларусі прадстаўнікі СМОТ ўдзельнічалі ў красавіцкай стачцы 1991-го года, стваралі першыя незалежныя прафсаюзы, выдавалі газету «Баста»
-
Навіны13 June 2013
З ІП змагаюцца як з класам?
Актывіст БПЗ Пётр Філон пракаментаваў намер арганізацый індывідуальных прадпрымальнікаў правесці забастоўку супраць тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза
Уступленне ў сілу з 1-га ліпеня тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза (МС) «Аб бяспекі прадукцыі лёгкай прамысловасці» можа пакінуць без працы і зрабіць вядзенне малога бізнэсу немагчымым для не менш чым для 100 тысяч прадпрымальнікаў у Беларусі. Нагадаю, што дадзены рэгламент прадугледжвае перанос адказнасці за якасць прадукцыі і выдаткі па сертыфікацыі тавараў на прадаўцоў, а не на вытворцаў прадукцыі, для імпартных тавараў.
-
Навіны02 June 2013
Салідарнасць з пратэстамі ў Турцыі
Юрый Глушакоў, намеснік старшыні БПЗ, даслаў ліст пратэсту на адрас кіраўніцтва Турцыі. У лісце, адрасаванsv прам’ер-міністру Таіпу Эрдагану і прэзідэнту Абдуллаху Гюлю, адзначаецца занепакоенасць брутальнымі учынкамі турэцкіх сілавікоў.
Нагадаем, што у ноч на 2-ое чэрвеня паліцыя ўжыла газ і вадамёты супраць дэманстрантаў на стамбульскай плошчы Таксім, якія выступілі супраць знішчэння скверу на плошчы (на яго месцы плануецца пабудаваць нейкі гандлёвы цэнтр). Падчас разгону акцыі паліцыя параніла дзясяткі людзей. Каля 50 асобаў было арыштавана. Паводзіны улады выклікалі мітынгі і маніфестацыі ў іншых гарадах краіны, якія трываюць дасюль.
-
Навіны14 March 2013
Зялёныя падтрымалі Еўрапейскі антыфашысцкі маніфест
Беларуская Партыя Зялёных далучылася да падпісантаў Еўрапейскага Антыфашысцкага Маніфеста.
Ініцыятарамі маніфеста былі сацыяльныя актвыісты Грэцыі, Італіі і Іспаніі. Пазней яго падтрымалі шматлікія левыя партыі, прафсаюзы і грамадзянскія арганізацыі. інтылектуалы. Прэзентацыя кампаніі адбылася ў Мадрыдзе 4-га сакавіка.
-
Навіны22 December 2012
БПЗ на Басфоры
15 - 16 снежня ў Стамбуле адбылася сустрэча прадстаўнікоў партый Зялёных чарнаморскага рэгіёну
-
Навіны26 November 2012
Зялёныя узнагародзілі Бяляцкага
Фундацыя імя Генрыха Бёля – партыйны фонд нямецкіх Зялёных, ўзнагародзіла віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, праваабаронцу, палітвязня Алеся Бяляцкага прэміяй Пэтры Кэлі ўі.
-
Навіны16 November 2012
Баварскія Зялёныя падтрымліваюць беларускіх аднадумцаў
Баварскія Зялёныя (Германія) на сваім нядаўна з’ездзе вырашылі развіваць кантакты з Беларускай партыяй Зялёныяі. У сваёй адпаведная рэзалюцыі баварскія Зялёныя адзначылі ў тым ліку наступнае:
-
Навіны06 November 2012
Кандыдат ад Зялёных на выбарах прэзідэнта ЗША
Сёння ў ЗША праходзяць выбары прэзідэнта. Удзельнічае ў іх і кандыдат ад Партыі Зялёных – Джіл Стейн