15 - 16 снежня ў Стамбуле адбылася сустрэча прадстаўнікоў партый Зялёных чарнаморскага рэгіёну
Падобныя сустрэчы, арганізатарам якіх выступае Еўрапейская Партыя Зялёных, праводзяцца больш за 10 год. У гэтым годзе на такую сустрэчу ўпершыню запрасілі беларускіх Зялёных. БПЗ прадстаўляў першы намеснік старшыні Юрый Глушакоў.
Галоўныя пунктамі павестцы дня канферэнцыі былі наступныя: Праграма Усходняе партнёрства і Зялёныя Усходняй Еўропы, Расія і Турцыя, Экалагічныя выклікі ў рэгіёне Чорнага мора, Рэгіянальнае супрацоўніцтва Зялёных.
Па словах Юрыя Глушакова стамбульская сустрэча заклала добрыя асновы пачатку кааперацыі БПЗ з братэрскімі партыямі чарнаморскіх краін.
Таксама ў рамках сустрэчы прайшлі перамовы дэлегата БПЗ з украінскімі і балгарскімі калегамі наконт практычных сумесных акцый і кампаній.