Гэта — архіўны сайт (2007-2020). Актуальны сайт тут: http://greenparty.byThis is an archive site (2007-2020). Current site is here: http://greenparty.by |
Сацыяльная палітыка
-
Навіны28 July 2013
Сацыяльна-адказнае прадпрымальніцтва
26-га ліпеня ў горадзе Ветка ( Гомельская вобласць) у дзіцчым садку № 4 у рамках дабрачыннай акцыі была пастаўлена сістэма ачысткі вады.
Акцыя праведзена гомельскім актывістам Партыі Зялёных Пятром Філонам, і з'яўляецца наступствам, арганізаваных ім у рамках яго прадпрымальніцкай дзейнасці, турыстычных экскурсій ў Прыпяць і на Чарнобыльскую АЭС.
Пасля кожнай з такога кшталту паездак у адным з дзіцячых садкоў ці школе для пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС раёнах будуць ўсталёўвацца фільтры для вады ў сталовых. У Веткаўскім раёне абсталяваная сп. Філонам кухня першая, на якой цяпер ёсць сучасныя фільтры.
-
Навіны22 July 2013
“Можа, хопіць трымаць людзей за ідыётаў?”
Адкрыты сумесны зварот Свабоднага Міжпрафэсійнага Аб'яднання Працоўных (СМОТ), Незалежнага прафсаюзу РУВП "Граніт", Беларускай партыі Зялёныя і Аргкамітэту Беларускага Сацыяльнага Руху "Разам!"
Згаданыя вышэй арганізацыі выступілі з адкрытым зваротам да кіраўніка беларускага Савета Міністраў, Міхаіла Мясніковіча у адказ на яго прапанову ўвесці падатак з непрацуючых грамадзян Рэспублікі Беларусь.
Дадзенае меркаванне прэм'ер-міністр агучыў на нарадзе з кіруючым актывам Магілёўскай вобласці, заявіўшы, што ў Беларусі каля 445 тыс. чалавек працаздольнага насельніцтва, якія нідзе афіцыйна не працуюць, не ўносяць ніякага ўкладу ў развіццё эканомікі, але пры гэтым карыстаюцца сацыяльнымі льготамі, якія прадстаўляюцца ім грамадствам і дзяржавай.
Тэкст звароту
-
Навіны16 October 2012
Праклятыя зарплаты?
Рэдакцыя выдання Le Monde diplomatique у Беларусі., у склад якой уваходзяць сябры БПЗ, падрыхтавала аналіз сацыяльнай палітыкi ураду.