26-га ліпеня ў горадзе Ветка ( Гомельская вобласць) у дзіцчым садку № 4 у рамках дабрачыннай акцыі была пастаўлена сістэма ачысткі вады.
Акцыя праведзена гомельскім актывістам Партыі Зялёных Пятром Філонам, і з'яўляецца наступствам, арганізаваных ім у рамках яго прадпрымальніцкай дзейнасці, турыстычных экскурсій ў Прыпяць і на Чарнобыльскую АЭС.
Пасля кожнай з такога кшталту паездак у адным з дзіцячых садкоў ці школе для пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС раёнах будуць ўсталёўвацца фільтры для вады ў сталовых. У Веткаўскім раёне абсталяваная сп. Філонам кухня першая, на якой цяпер ёсць сучасныя фільтры.
Экскурсіі ў Чарнобыльскую зону ўжо атрымалі шмат станоўчых водгукаў, а з улікам дабрачыннай дзйнасці сталі таксама прыкладам «сацыяльна-адказнага прадпрымальніцтва».
Нагадаем, што экскурсііў чарнобыльскую зону арганізуюцца з гэтага лета. Акрамя ўсяго гэта першыя экскурсіі, якія арганізуюцца з Беларусі наўпрост праз адміністрацыю зоны адчужэння, а не праз кіеўскія фірмы.