Турцыя

  • 26 March 2014

    Зялёныя асудзілі блакаду Twitter у Турцыі

    Фракцыя Еўрапейскай Партыі Зялёных (EGP) у Еўрапарламенце крытычна  адрэагавала на паведамленні аб тым. што ў Турцыі заблакаваны Twitter. Такое рашэнне было прынята урадам пад кіраўніцтвам прам’ерам Таіпа Эрдагана быццам для таго, каб прыпыніцыь цыркуляцыю плётак аб карупцыі сярод чыноўнікаў.  

  • Навіны
    20 June 2013

    Заява Беларускай партыі "Зялёныя" пра падзеі у Турцыі

    Мы, беларускія «Зялёныя», занепакоеныя падзеямі, якія адбываюцца сёння ў Рэспубліцы Турцыя. Мірныя пратэсты турэцкіх эколагаў прывялі да беспрэцэндэнтнага гвалту з боку паліцыі, што, у сваю чаргу, справакавала эскалацыю пратэстаў.

     Наколькі нам вядома, парк Гезі, на абарону якога першапачаткова выйшлі грамадскія актывісты ў Стамбуле, з'яўляецца адзіным публічным паркам Стамбула і па сутнасці - зялёнымі лёгкімі гэтага вялізнага мегаполіса. Аднак у апошні час урад Партыі справядлівасці і развіцця праводзіць палітыку жорсткага наступу як на навакольнае асяроддзе, так і на сацыяльную сферу.

  • Навіны
    02 June 2013

    Салідарнасць з пратэстамі ў Турцыі

    Юрый Глушакоў, намеснік старшыні БПЗ, даслаў ліст пратэсту на адрас кіраўніцтва Турцыі. У лісце, адрасаванsv прам’ер-міністру Таіпу Эрдагану і прэзідэнту Абдуллаху Гюлю, адзначаецца занепакоенасць брутальнымі учынкамі турэцкіх сілавікоў.

    Нагадаем, што у ноч на 2-ое чэрвеня паліцыя ўжыла газ і вадамёты супраць дэманстрантаў на стамбульскай  плошчы Таксім, якія выступілі супраць знішчэння скверу на плошчы (на яго месцы плануецца пабудаваць нейкі гандлёвы цэнтр). Падчас разгону акцыі паліцыя параніла дзясяткі людзей. Каля 50 асобаў было арыштавана. Паводзіны улады выклікалі мітынгі і маніфестацыі ў іншых гарадах краіны, якія трываюць дасюль.