
Як гаворыцца ў заяве Зялёных: “Блакада Эрдаганам рэсурсу Twitter ёсць абсурдная атака на асноўныя правы і свабоды у Турцыі. Гэты антыдэмакратычны манеўр непакоіць з улікам нядаўна прынятага закона пра Інтэрнет, які знаходзіць тут сваё першае практычнае прыкладанне. Мы настойліва заклікаем ЕС патрабаваць ад турэцкіх ўладаў адмовіцца ад далейшага адступлення ад стандартаў дэмакратыі напярэдадні маючых адбыцца хутка мясцовых выбараў".
У сваю чаргу Ска Келлер, адзін з двух вядучых кандыдатаў ад Зялёных на выбарах у Еўрапарламент дадала: “Блакуючы Twitter, Эрдаган таксама блакуе свабоду слова ў Турцыі. Гэта відавочны напад на дэмакратыю з мэтай прымусіць замаўчаць сваіх апанентаў і крытыкаў. Еўрапейская камісія павінна адправіць выразны сігнал на адрас турэцкага ўраду аб тым, што абмежаванне свабоды слова не з'яўляецца прымальнай практыкай".
Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёных