Салдідарнасць

  • Навіны
    20 June 2013

    Заява Беларускай партыі "Зялёныя" пра падзеі у Турцыі

    Мы, беларускія «Зялёныя», занепакоеныя падзеямі, якія адбываюцца сёння ў Рэспубліцы Турцыя. Мірныя пратэсты турэцкіх эколагаў прывялі да беспрэцэндэнтнага гвалту з боку паліцыі, што, у сваю чаргу, справакавала эскалацыю пратэстаў.

     Наколькі нам вядома, парк Гезі, на абарону якога першапачаткова выйшлі грамадскія актывісты ў Стамбуле, з'яўляецца адзіным публічным паркам Стамбула і па сутнасці - зялёнымі лёгкімі гэтага вялізнага мегаполіса. Аднак у апошні час урад Партыі справядлівасці і развіцця праводзіць палітыку жорсткага наступу як на навакольнае асяроддзе, так і на сацыяльную сферу.