Сёння ў ЗША праходзяць выбары прэзідэнта. Удзельнічае ў іх і кандыдат ад Партыі Зялёных – Джіл Стейн
У ЗША, дзе даўно ўстанавілася двухпартыйная сістэма, Зялёныя разглядаюць выбары прэзідэнта хутчэй як сродак нагадаць пра самыя важныя экалагічныя праблемы ў краіне. Галоўным чынам партыя працуе на камунальным узроўні. Тут у Зялёных каля 150 дэпутатаў, у тым ліку мэры і сябры парламентаў штатаў. Аднак выбары 2012 не былі для эколагай проста інфармацыйнай кампаніяй.
Літаральна напярэдадні дня галасавання паліцыя штата Тэхас арыштавала Джілл Стейн, якая пратэставала супраць будаўніцтва новага трубаправода. Кандыдат у прэзідэнты ЗША і дзве яе сяброўкі прынеслі ежу і ваду актывістам, якія разбілі лагер на шляхі трубаправода. Копы арыштавалі Стейн за ўваход на прыватную тэрыторыю і адправілі ў турму. Пазней Джіл адпусцілі.
Прадстаўнікі кампаніі TransCanada, якая будуе трасу для амерыканскай карпарацыі Keystone XL, ужо заявілі, што не маюць намер весці трубаправод праз лагер эколагаў, а абыйсці яго бокам.
Тэма абароны прыроды з'яўляецца адной з ключавых у прэзідэнцкай кампаніі Джілл Стейн. «Кожны павінен зрабіць свой унёсак у барацьбу з зменай клімату. Ромні і Обама толькі кажуць пра сімптомы змены клімату ў сувязі з разбурэннямі, якія прынёс у ЗША ўраган «Сэнді», -- гаворыцца ў заяве на сайце Джілл Стейн.
Кандыдат ад «Зялёных» апыняецца пад арыштам не ў першы раз. Напачатку кастрычніка Джілл Стейн і сябра яе штабу былі затрыманы паліцыяй падчас спробы ўладкаваць сядзячы страйк поруч будынка ўніверсітэта Хофстра, у якім праходзіў трэці раўнд дэбат паміж Міттом Ромні і Баракам Обамой.
БПЗ асуджае пераслед сваіх амерыканскіх сяброў і выражае падтрымку іх дзейнасці.
Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёных