Баварскія Зялёныя (Германія) на сваім нядаўна з’ездзе вырашылі развіваць кантакты з Беларускай партыяй Зялёныяі. У сваёй адпаведная рэзалюцыі баварскія Зялёныя адзначылі ў тым ліку наступнае:
“Беларускія Зялёные дзейнічаюць у цяжкіх палітычных і эканамічных умовах, але пры гэтым уносяць свой істотны ўклад у развіццё “зялёных” тэм: дэмакратыя, экалогія, мір, гендэрная роўнасць. Яны маюць патрэбу ў нашай падтрымцы і салідарнасці, каб разам разам з іншымі грамадзянамі Беларусі пераадолець існуючыя цяжкасці і пракласці сцежку да дэмакратычнай і экалагічный будучыні.
Беларусь па-ранейшаму пакутуе ад наступстваў аварыі на ЧАЭС: тысячі людзей памёрла, яшчэ больш людзей цяжка хварэе, і ўжо ў другім пакаленні. Падтрымка дзяржавы мінімальная. І многія людзі выжываюць толькі дзякуючы падтрымцы шматлікіх ініцыятыў, грамадскіх арганізацый, якія былі ўтвораны на Захадзе адразу пасля катастрофы ў Чарнобыле. Пры гэтым урад Беларусі не здабывае ўрокаў з гісторыі і будуе ўласную атамную электрастанцыю на тэрыторыі краіны, тым самым падвяргаючы небяспецы як уласны народ, так і ўвесь рэгіён і свет, у цэлым. Тут трэба заняцца тлумачальная працай і арганізаваць супраціў. Гэта толькі адзін з прыкладаў складаных і разнастайных задач, якія стаяць перад Зялёнымі ў Беларусі.”
Нагадаем, што зямля Баварыя – найбольш пацярпелы рэгіён Нямеччыны ад наступстваў Чарнобыльскай трагедыі. Таму спачатку анты-атамны, а затым і “зялёны” рух, у цэлым, у Германіі і Еўропе пачаў свой росквіт менавіта на поўдні Германіі, дзе і знаходзіцца Баварыя. У тым ліку таму баварскія Зялёныя ўяўляюць сабой сур’ёзную і ўплывовую палітычную сілу ў Германіі.
Прадстаўнікі баварскіх Зялёных ужо наведвалі Беларусь і сустрэліся са сваімі беларускімі аднадумцамі. У бліжэйшы час плануецца сустрэчны візіт прадстаўнікоў БПЗ ў Баварыю.