Sveikiname, Bronis!

Беларуская Партыя Зялёныя (БПЗ) віншуе першага ў гісторыі абранага ад Літвы ў Еўрапарламент дэпутата  ад партыі Зялёных.

Па выніках выбараў у Еўрапарламент, якія прайшлі па ўсей Еўропе 25-га мая, пропуск ў Еўрапарламент атрымаў Броніс Ропе (Bronis Ropė), кандыдат ад Літоўскай партыі сялян і зялёных (LVŽS). Такім чынам упершыню ў гісторыю ў Еўрапарламенце з’явіцца прадстаўнік літоўскіх эколагаў.

 Важна дадаць, што Броніс Ропе доўгі час быў мэрам гораду Інгаліна, побач з якім яшчэ нядаўна знаходзілася атамная станцыя. Такім чынам новы еўрадэпутат добра ведае праблемы атамнай энергетыкі.

БПЗ шчыра віншуе Броніса з перамогай. Поспех Броніса Ропе сведчыць пра тое, што экалагічная тэматыка  была і застаецца запатрабаванай ва Усходняй Еўропе. БПЗ таксама выражае надзею на супрацоўніцтва з еўрадэпутатам ад LVŽS , які,  як  спадзяюцца беларускія Зялёныя, можа прадстаўляць ў Брусэлі інтарэсы эколагаў усяго нашага рэгіёну

Віншуем, Броніс – Sveikiname, Bronis!