19-га мая ў Мінску адбылося паседжанне Цэнтральнага Савету БПЗ. На сустрэчы былі абмеркаваныя шэраг пытанняў – актуальная грамадска-палітычная стуацыя, падрыхтоўка да мясцовых выбараў, кааперацыя з левымі партымі і прафсаюзамі ў рамках Платформы левых сіл, маладзёвая секцыя. Па выніках дыскусіі і галасавання былі прынятыя наступныя рашэнні
- Стварыць камісію па удзелу БПЗ у мясцовых выбарах 2014-га году.
- Заснаваць арганізацыю маладых зялёных. Стварыць камітэт па падрыхтоўцы статуту і ўстаноўчага збору моладзевай арганізацыі БПЗ Да першага верасня 2011 года распрацаваць праект уставу арганізацыі Да 15 верасня правесці ўстаноўчы збор моладзевай арганізацыі
- Накіраваць у склад Беларускага Экалагічнага Камітэта назіральніка ад БПЗ.
- Прыяднацца да заявы грамадскасці аб рашэнні Камітэту па прымяненні канвенцыі Эспа, які прызнаў у дзеяннях беларускага боку парушэнні некалькіх пунктаў канвенцыі, што дазваляе лічыць рашэнне аб будаўніцтве БелАЭС нелегітымным.
Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёных