27-га красавіка гомельскія актывісты Зялёных правялі лакальную асветніцкую акцыю. На прыгарадным вакзале, аўтавакзале, і ў дызелях яны раздалі брашуры з рэкамендацыямі аб вырошчванні і падрыхтоўцы прадуктаў, якія могуць быць больш чыстымі ад радыенуклідаў.
Акцыя прымеркаваная да гадавіны аварыі на ЧАЭС. Гомель знаходзіцца ў 130 кіламетрах ад ЧАЭС, і для жыхароў Гомеля праблема наступстваў радыяцыі да гэтага часу з'яўляецца актуальнай праблемай. У прыгарадзе ўсюды ёсць знакі, якія паведамляюць аб абавязковым кантролі сабраных ягадах і грыбах.
Атрымліваючы ў рукі брашуру, людзі рэагавалі вельмі пазітыўна, некаторыя запісвалі тэлефон для далейшай сувязі.
Брашура складзена на аснове рэкамендацый інстытута радыялогіі і падручнікаў радыяцыйнай бяспекі. Таму яна будзе карысная ўсім жыхарам Гомеля і Гомельскай вобласці.
Брашуру можна прачытаць у групе ў Кантакце http://vk.com/belgreens