Гомель павінен заставацца зяленым

Юрый Глушакоў, першы намеснік старшыні БПЗ звярнуўся ды кіраўніка адміністрацыі Чыгуночнага раёна г. Гомеля з прычыны вырубкі дрэваў у мікрараёне "Стары Аэрадром". Прыводзім тэкст лісту.

Кіраўніку Адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля

Почынку Алегу Міхайлавічу

Паважаны Алег Міхайлавіч!

У раёне вуліцы Кожар ажыццяўляецца высечка дрэў. Дадзенае мерапрыемства выклікала актыўную дыскусію сярод грамадзян, якія пражываюць у гэтым раёнеі ў электронных СМІ, а таксама ў рэгіянальнай прэсе. Хочацца звярнуць Вашу ўвагу, што жыхары горада даўно ўжо занепакоеныя частымі выпадкамі знішчэння аб'ектаў расліннага свету ў ходзе будаўнічых работ. Без сумнення, наш горад мае патрэбу ў добраўпарадкаванні і развіцці. Але ці павінна гэта весці да скарачэння зялёных насаджэнняў у горадзе? Ці ў гэтым заключаецца сэнс добраўпарадкавання? Па некаторых дадзеных, колькасць плошчы зялёных насаджэнняў у Гомелі за апошнія гады скарацілася з 25 да 17 адсоткаў. У выніку наш Гомель страціў статус некалі самага зялёнага гарады рэспублікі (…)

Паводле інфармацыі, якую мы маем, запланаваны знос 78 дрэў. Сёння іх колькасць скарочана да 55-ці. Не існуе ці магчымасці так скарэктаваць план, каб захаваць большую частку запланаваных да зносу дрэў?  У свой час праект забудовы мікрараёна "Стары Аэрадром" быў падрыхтаваны архітэктарам Яўгенам Казловым, які стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу горадабудаўнічых праектаў шмат у чым дзякуючы прадугледжанай ім наяўнасці вялікіх плошчаў зялёных зон і зон адпачынку. Так ці варта нам сёння адмаўляцца ад гэтай спадчыны?

Уяўляецца так жа, што зняць напружанне сярод жыхароў дапамаглі б грамадзянскія слуханні сярод жыхароў раёна. Дадзенае мерапрыемства ў такіх выпадках прадугледжана Орхускай канвенцыяй ААН, якая ратыфікаваная Рэспублікай Беларусь 30 кастрычніка 2001 года.

Прэс-служба Беларускай Партыі Зяленых