У складзе групы кароткатэрміновых міжнародных назіральнікаў, акрэдытаванай ад недзяржаўнай арганізацыі Belarus Watch. Місія па назіранні за выбарамі складалася з 35 чалавек - студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, прадстаўнікоў беларускіх недзяржаўных грамадскіх арганізацый і палітычных партый.
Місія падвяла папярэднія вынікі назірання пад час першага тура выбараў прэзідэнта Чэшскай рэспублікі 11-12 студзеня 2013 года. Назіральнікі, якія наведалі 182 выбарчыя ўчасткі ў розных рэгіёнах краіны, адзначылі высокі ўзровень арганізацыі выбараў і звярнулі ўвагу на празрыстую і эфектыўную сістэму падліку галасоў. Місія адзначыла высокі ўзровень арганізацыі працэдур галасавання, прафесіяналізм і падрыхтаванасць чальцоў выбарчых камісій. Беларускія назіральнікі сустракалі ў асноўным прыязнае стаўленне да сябе з боку чальцоў камісій.
Падлік галасоў праходзіў хутка і эфектыўна, што сведчыць аб высокай ступені надзейнасці выбарчых працэдур. Хуткасць падліку галасоў аказалася параўнальнай з той, што можна сустрэць на выбарах у Беларусі. Аднак вынікі падліку не выклікалі ніякіх сумневаў. Больш дэталёвую справаздачу па выніках выбараў прэзідэнта Чэшскай рэспублікі місія падрыхтуе цягам двух месяцаў.
Місія была арганізаваная ў межах праекту "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка" арганізацыяй Belarus Watch у партнёрстве з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам і Домам правоў чалавека ў Вільні.
Прэс-служба Беларускай Партыі "Зялёныя"