20 снежня 2012 года, на офісе Партыі "Зялёныя", адбылася нарада прадстаўнікоў дэмакратычных арганізацый, у складзе: Партыя БНФ, Грамадзкая кампанія "Гавары праўду", Партыя "Зялёныя", БПЛ "Справядлівы свет", БСДП "Грамада", Рух "За Свабоду"
Прадметам абмеркавання былі прапановы па арганізацыі працы супольных круглых сталоў. У выніку былі распрацаваныя наступныя РЭКАМЕНДАЦЫІ:
1. Удзельнікам круглага стала па зменах у выбарчае заканадаўства і ацэнцы прапановаў Л.Ярмошынай даць свае заўвагі на праект супольнай заявы падрыхтаваны Ю.Чавусавым.
Таксам даць свае заўвагі на праект супольных прапановаў па зменах у выбарчае заканадаўства і іншыя заканадаўчыя акты, падрыхтаваны Ю.Губарэвічам.
Разглядзець магчымасць правядзення прэсавай канферэнцыі для прэзентацыі распрацаваных дакумантаў.
2.Рэкамендаваць Партыі БНФ прызначыць правядзенне круглага стала па абмеркаванні кампаніі "адзіны кандыдат" на перыяд ад 08.01.2013. Тэмай першай сустрэчы мусіць быць абмеркаванне мэтазгоднасці і галоўных мэтаў правядзення кампаніі.
Кіраўніцтва БПЗ у бліжэйшы час разглядзіць прапанаваныя нарадай рэкамендацыі