Гамон веласіпедам?

Як можа асоба, якая забараняе велапрабегі, кіраваць веласіпедным спортам?

22 кастрычніка старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікола Ладуцька быў абраны новым кіраўніком Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту.

Навіна проста сенсацыйная з улікам “палымянай  любві” мінскіх уладаў да веласіпедаў.

Дастаткова ўзгадаць пераслед удзельнікаў велапрабегаў. Падобныя акцыі, здавалася, прапагандуюць веласіпедны спорт, без чаго нельга ўзявіць дзейнасць Федэрацыі.

Нагадаем, што напярэдадні 26-га красавіка Мінскія гарадскія ўлады адмовілі актывістам Беларускай партыі “Зялёныя”, якія падалі заяўку на правядзенне велапрабегу “За альтернативную энергетыку”

Велапрабег  “За альтэрнатыўную энергетыку”быў  закліканы прапагандаваць экалагічны лад жыцця. Заяўнікі прасілі Мінгарвыканкам дазволіць групе веласіпедыстаў праезд  па веласіпеднай дарожцы ад стэлы “Мінск – горад-герой” у кірунку Серабранкі і назад.

Аднак акцыя была забароненая. Як адзначалася ў заяве БПЗ “мы маем справу беспрэцэндэнтным у Еўропе выпадкам, калі па-за законам пастаўлена акцыя за альтэрнатыўную энергетыку і экалагічны лад жыцця.  Забаронная палітыка гарадскіх улад сведчыць  пра фармалізм дзяржаўнай прапаганды экалагічнай свядомасціі непавазе да прыроды”.

Не прайшло і пару дзён як 30-га красавіка ў Мінску прама на пешаходнай дарожцы  машына ДАІ наехала на веласіпедыста Міколу Клімовіча. Такім радыкальным спосабам інспектары паспрабавалі растлумачыць парушальніку правіла дарожнага руху.Па словах сведкаў пры гэтым веласіпедысту ледзь не адарвала нагу. 

У сувязі з вышэй сказаным можна толькі ўявіць - якія “светлыя” гарызонты чакаюць наш спорт пад кіраўніцтвам мінскага бургамістра.

Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёных