Сустрэча ў Сербіі

Прадстаўнік БПЗ прыняў удзел у семінары  "Queering Green Theory/Greening Queer Theory", які арганізавалі маладыя сербскія Зялёныя з арганізацыі Zelena omladina Srbije.

Семінар быў прысвечаны розным аспектам  праблемы гендеру, напрыклад стаўленню Зялёных да праблематыкі руху сексуальных меншасцяў, кааперацыі з правабаронцамі ў пытаніі барацьбы за роўнасць палоў. Таксама удзельнікі абмеркавалі актуальные праблемы сямейнага права.

Спікерамі на семінары выступілі дэпутаты еўрапейскага і нямецкага парламентаў.у прыватнасці былая су-старшыня Еўрапейскай Партыі Зялёных Ульрыка Луначек (Ulrike Lunacek).

Для беларускага актывіста вопыт Балкан вельмі цікавы, паколькі ступень развіцця палітычнай культуры і гендернай талератнасці ў той жа Сербіі прыкладна такая як у Беларусі.

Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёных