Беларуская антыядзерная кампанія (БАЯК), адным з удзельнікаў якой з’яўляецца БПЗ, прыняла заяву адносна вынікаў реферэндуму ў Літве наконт будаўніцтва АЭС.
Нагадаем, што па выніках плебесцыту 62 працэнта выбаршчыкаў выказалася супраць праекту.
Заява Беларускай антыядзернай кампаніі ў сувязі з вынікамі рэферэндуму ў Літве, адным з пытанняў якога, быў злучаны з будаўніцтвам Вісагінскай АЭС.
Мы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, партый і грамадзяне Беларусі вітаем вынікі рэферэндуму ў Літве, які адбыўся 14 кастрычніка 2012 –га году, як акт волевыяўленні літоўскага народа.
Літоўскі народ відавочнай большасцю не падтрымаў будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў сваёй краіне. Мы лічым, што народ мае права вырашаць лёс сваёй краіны і выбіраць той шлях развіцця, які бачыцца яму найболей мэтазгодным і бяспечным.
Будаўніцтва АЭС па небяспечных тэхналогіях, прапанаваныхкампанія Хітачы, на кабальных для Літвы ўмовах і насуперак волі грамадзян можа прывесці да самых негатыўных наступстваў. Таму мы заклікаем урад, прэзідэнта і Сейм Літоўскай Рэспублікі прызнаць волю народа, улічыць яго меркаванне і адмовіцца ад будаўніцтва Вісагінскай АЭС!
Мы заклікаем кіраўніцтва Беларусі ўзяць прыклад з еўрапейскіх краін і не будаваць атамнай электрастанцыі насуперак волі свайго народа і суседняй Літвы!
Разам з грамадзянамі, навукоўцамі і экспертамі Германіі, Італіі, Швейцарыі, Аўстрыі, Даніі, Нарвегіі і Літвы, мы лічым, што будучыня - за бяспечнымі, устойлівымі, узнаўляльнымі крыніцамі энергіі, без атамнай энергетыкі!