26 верасня ў Вільнюсе прайшла ў канферэнцыя на тэму "Беларусь-Літва: ядзернае суседства, на якую таксама запрасілі сяброў БПЗ, Канферэнцыя праходзіла ў Сейме Літвы з удзелам прадстаўнікоў літоўскага ўрада.
Мерапрыемства было прывечана праблемам развіцця атамных праграм у абодвух краін. Акрамя таго ў Літве 14 кастрычніка павінен прайсці рэферэндум на тэму будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Вісагінасе. Пазіцыя беларускіх эколагаў на думку арганізатараў сустрэчы вельмі важная для літоўскага грамадства.
Па словах Пятра Філона, сябра БПЗ, які браў удзел у мерапрыемстве, канферэнцыя была вельмі цікавай і карысная для беларускіх Зяленых, паколькі " яны паглядзелі як адбываецца працэс прыняцця рашэнняў і рэальнае палітычнае супрацьстаянне двух процілеглых бакоў і меркаванняў па пытанням будаўніцтва АЭС".
Канферэнцыя была азмрочана тым фактам, што Літва ў той жа дзень анулявала прчым прама на мяжы візы двум актывістам беларускага антыядзернага руху, якія мелі былі спікерамі на сустрэчы. Адна з “ахвяр” - Таццяна Новікава, лічыць, што за гэтым стаяць лабісты будаўніцтва АЭС ў Вісагінасе, якія не незацікаўлены ў тым, каб галасы супраць "мірнага атаму" гучалі ў Сейме Літвы.
Беларуская Партыя Зяленых далучаецца ды пратэстаў супраць рэпрэсіўных учынкаў літоўскіх уладаў у дачыненні да беларусікх эколагаў.
Прэс служба Беларускай Партыі Зяленых