“Стандарты былі парушаныя яшчэ да выбараў”

Дэпутатка Бундэстагу ад Партыі Зялёных Марылюіза Бэк дала сваю ацэнку парламенцкім выбарам у Беларусі..

Паводле Марылюізы Бэк, ужо і так зразумела, што «сапраўдных выбараў» у Беларусі быць ня можа, паколькі «дэмакратычныя стандарты былі парушаныя яшчэ на перавыбарным этапе».

«Апазыцыя практычна не дапускалася ў выбарчую камісію. Таму быў немагчымы незалежны падлік галасоў (…). Кандыдаты ад апазыцыі знаходзіліся пад масіраваным ціскам. Актывісты арыштоўваліся».

Як адзначае Марылюіза Бэк, распачатае з аўторка датэрміновае галасаванне адкрыла ўсе магчымыя спосабы для маніпуляцыяў з выбарнымі ўрнамі. Паводле вядомай традыцыі, датэрміновымі выбарцамі станавіліся цэлыя студэнцкія інтэрнаты ды працоўныя калектывы. Гэта каб прадухіліць яўку менш як 50%, пры якой выбары лічацца несапраўднымі.

Нямецкая зялёная дэпутатка лічыць цяперашнюю актыўнасьць выбарцаў у Беларусі «нізкай як ніколі. Брутальны пераслед апазыцыі ды эканамічны крызіс шкодзяць рэжыму. Да выбараў марыянэткавага парлямэнту, які толькі і здольны, што ківаць Лукашэнку, у грамадстве няма інтарэсу. Адпаведна рэжым вельмі нэрвова рэагуе на заклікі апазыцыі байкатаваць рэжым і ўводзіць у дачыненні да яго самыя жорсткія санкцыі».

«Грамадзянская супольнасць у Беларусі, якая пакутуе ад рэжыму, мае патрэбу ў падтрымцы з боку Эўрасаюзу, — адзначаецца ў заяве.- Найбольш эфэктыўным інструмэнтам у гэтай сувязі зьяўляецца адмена віз.

"Толькі праз абмен і непасрэдны досвед дэмакратычных супольнасцяў Эўропы, мы можам эфэктыўна садзейнічаць разьвіццю беларускага грамадзтва», - кажа Марылюіза Бэк.

Прэс-служба Беларускай партыі Зялёных