Марылюіза Бэк: «Выбары — фарс»

Дэпутатка Бундэстагу ад партыі зялёных, Марылюіза Бэк наступным чынам пракамэнтавала адмову ёй ў беларускай візе для назіраньня за парлямэнцкімі выбарамi.

 «Для мяне гэта вялікі гонар, што Аляксандр Лукашэнка лічыць мяне настолькі небяспечнай, што нават адмаўляе мне ва ўездзе ў Беларусь.Адмова з’яўляецца яшчэ адным доказам таго, што маючыя выбары ёсьць фарсам. Лукашэнка нават не імкнецца стварыць бачнасьць свабодных і празрыстых выбараў, калі не пускае на іх журналістаў і назіральнікаў».

Паводле дэпутаткі , сваёй адмовай ў выдачы беларускай візы Мінск імкнецца абразіць ўсіх сябраў АБСЭ як назіральнікаў.

«Аднак, нават бязь візы мы будзем і ў далейшым пільна адсочваць адсочваць выбары і палітычныя падзеі ў Беларусі», - кажа Марылюіза Бэк

Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёных