Зялёны пропуск

26-31 жніўня ў Сербіі прайшоў летнік маладых зялёных Усходняй Еўропы, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі БПЗ.

На самой справе летнік пад назвай Greenpass ( Зялёны пропуск) прадстаўляў  трэнінг курс на тэму-  як займацца папулярызацыяй мадэлі устойлівай гаспадакрі сярод маладых людзей з краін Усходняй Еўропы?

Пры гэтым трэнерамі на мерапрыемстве   выступалі непаспрэдна  яго ўдзельнікі. Методыку прапаганды экалагічнага вобразу жыцця зялёныя актывісты  выпрацоўвалі разам на аснове асабістага вопыту,  а таксама  ў выніку калектыўных мазгавых штурмаў.

Адной з галоўных задач акцыі было сумесная распрацоўка канспекту падручніка пад назвай Зялёны пропуск. Метадычны дапаможнік “Зялёны пропуск”  можа быць выкарыстаны  эколагамі  з рэгіёну Усходняй Еўропы для таго, каб пашыраць інтарэс   маладых людзей да мадэлі устойлівага развіцця.

Ёсць надзея, што пасля адпаведнай  рэдакцыі выпрацаваны на летніку ў Сербіі тэкст сапраўды стане асновай для такого дапаможніка.

Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёных