У сувязі з скандалам вакол супрацы нямецкіх і беларускіх сілавікоў дэпутатка Бундэстагу ад партыі зялёных Марылюіза Бэк зрабіла наступную заяву:
«Фэдэральнае Міністэрства ўнутраных спраў усё яшчэ ўхіляецца ад таго, каб даць дакладнае тлумачэнне наконт супрацоўніцтва зь беларускімі службамі бяспекі. Да супрацы з аўтарытарным рэжымам трэба ставіцца скептычна, аднак для гэтага ведамству не хапіла ані палітычнай інтуіцыі, ані палітычнага розуму».
Паводле нямецкай дэпутаткі, падобныя падыходы назіраюцца і ў пытанні візавай палітыкі адносна беларускіх грамадзянаў. «Не гледзячы на тое, што парлямэнт неаднойчы выказваў сваю гатоўнасьць падтрымаць усе мажлівыя варыянты палягчэння паездак беларусаў у ФРГ, у консульскай службе пад уплывам фэдэральнага Міністэрства ўнутраных спраў па-ранейшаму ставяцца да гэтага насцярожана, і абмежаванні ўсё яшчэ дзейнічаюць».
Як зазначае Марылюіза Бэк, «праблемы з атрыманьнем шэнгенскіх візаў у нямецкім консульстве могуць мець самыя розныя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці — студэнты, маладыя мастакі, сябры чарнобыльскіх арганізацыяў. А сілам бяспекі Беларусі, наадварот, аказваецца давер».
«Такія падыходы трэба змяніць», перакананая дэпутатка нямецкага парлямэнту ад партыі зялёных.