Публікуем падпісаны ў тым ліку БПЗ тэкст звароту экалагічнай грамасдкасці Беларусі да кіраўніцтва Беларусі і Расеі. За спробу перадаць гэты дакумент ў расійскае пасольства 18-га ліпеня ў Мінску было арыштавана некалькі чалавек.
У савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, у Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь, ва Ўрад Расійскай Федэрацыі (праз Пасольства ў Рэспубліцы Беларусь)
Адкрыты зварот
Мы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, аб'яднанняў, палітычных партый, кампаній, ініцыятыўных груп і грамадзяне Беларусі, удзельнікі Беларускай антыядзернай кампаніі, звяртаемся да вас у сувязі з візітам у Беларусь Дмітрыя Мядзведзява і запланаваным на18 ліпеня падпісання генеральнага кантракту на будаўніцтва Астравецкай АЭС.
Мы паслядоўна выступаем за захаванне Беларуссю бяз'ядзернага статуту, супраць рашэння пра будаўніцтва Беларускай АЭС, прынятага аўтарытарна, без уліку меркавання грамадскасці і экспертаў.
Беларуская АЭС, як і любая іншая АЭС, нясе небяспеку цяперашнім і будучым пакаленням: няма гарантыі таго, што катастрофа, падобная Чарнобылю і Фукусіме не паўторыцца, штатныя выкіды радыёнуклідаў будуць прыводзіць да росту анкалагічных захворванняў у раёне размяшчэння АЭС, у прынцыпе не вырашана праблема радыёактыўных адыходаў і адпрацаванага ядзернага паліва, што будзе уяўляць небяспеку на працягу сотняў і тысяч гадоў. Акрамя таго, праект не абгрунтаваны эканамічна, яго рэалізацыя зменшыць энергетычную бяспеку і павялічыць залежнасць краіны ад замежных энерганосьбітаў і тэхналогій.
Мы неаднаразова інфармавалі вас парушэнні, якія адбываюцца пры рэалізацыі праекта Беларускай АЭС, а менавіта, парушэнні нацыянальнага заканадаўства і міжнародных абавязкаў Беларусі па канвенцыях ЕЭК ААН Орхускай і Эспоо, а таксама тэхнічных нормаў.
Мы перадавалі ў ваш адрас Крытыку ОВОС праекта беларускай АЭС, пастанаўленне Грамадскай экалагічнай экспертызы праекта беларускай АЭС і іншыя дакументы, у тым ліку, ацэнкі аўстрыйскіх і літоўскіх экспертаў, якія сведчаць пра парушэнні і праблемы, злучаных з рэалізацыяй праекта Беларускай АЭС.
1. Збудаванне катлавана для Астравецкай АЭС пачалося 31 мая гэтага года і адбываецца паскоранымі тэмпамі без архітэктурнага праекта беларускай атамнай станцыі.
Першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ўладзімір Семашко пацвердзіў 22 чэрвеня, што распрацоўка архітэктурнага праекта АЭС будзе завершана ў маі 2013 га году. Пасля чаго будзе патрэбны час на правядзенне дзяржаўнай экспертызы гэтага праекта. Будаванне катлавана вядзецца не толькі без праекта, прывязанага да мясцовасці, але і без інфармацыйных стэндаў, іншымі словамі нелегальна. Падобная практыка недапушчальная пры будаўніцтве такога складанага аб'екта як атамная электрастанцыя і на парадак павялічвае яе небяспеку.
2. Пры будаўніцтве катлавана і інфраструктуры для Астравецкай АЭС мясцовыя ўлады ігнаруюць інтарэсы мясцовых жыхароў, ствараюць для іх невыносныя ўмовы. Так вёска Шульнікі, змешчаная ў кіламетры ад катлавана, не плануецца да адсялення. Мясцовыя жыхары ўжо цяпер маюць велізарныя нязручнасці - іх агародныя ўчасткі засыпаны пылам і пяском, паколькі праз іх вёску вялікагрузныя самасвалы вывозяць грунт.
3. Будаўніцтва беларускай АЭС ажыццяўляецца ў перыяд, калі адбываецца разгляд па справе пра парушэнні Беларуссю канвенцыі Эспоо "Пра адзнаку ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансмежным кантэксце", што кажа пра грэбаванне Беларуссю сваімі міжнароднымі абавязкаў і ўскосным удзеле ў гэтым Расіі.
У дадзенай сітуацыі мы лічым неабходным прыпыніць рэалізацыю праекта Беларускай АЭС і пакараць вінаватых у згаданых парушэннях.
У сувязі з гэтым мы патрабуем адмяніць падпісанне генеральнага кантракту пра будаўніцтва беларускай АЭС. У выпадку невыканання нашага патрабавання мы пакідаем за сабой права інфармаваць міжнародныя структуры, такія як ААН і МАГАТЭ пра згаданыя парушэнні, а таксама права ініцыяваць судовыя разгляды, у тым ліку ў наднацыянальных структурах па фактах згаданых парушэнняў.
18 ліпеня 2012 г.
Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёных