Зборную БПЗ запрасілі прыняць удзел у турніры памяці Карпенка
14-га ліпеня ў Мінску адбылося паседжанне актыва БПЗ, на яким сярод іншана было прынята рашэнне прыняць запрашэнне арганізатараў турніру памяці Карпенка.
Турнір памяці Карпенка або "Кубак Свабоды" праводзіцца з 1997 гады. Спачатку падобныя спаборніцтвы былі прымеркаваны да прыняцця Дэкларацыі пра суверэнітэт Рэспублікі Беларусь, ў якіх актыўна ўдзельнічаў сам Генадзь Карпенка. Пасля смерці палітыка турнір назвалі ў яго гонар
За час правядзення турніру памяці Карпенка чатыры разу ўладальнікам галоўнага трафея станавілася зборная журналістаў. Тройчы турнір выйгравалі каманда АГП і зборная Партыі БНФ, па адным разе - зборныя фонду імя Карпенка і Кансерватыўна-хрысціянскай партыі - БНФ. Апошні раз у 2011-ым годзе ў турніры перамагала каманда ініцыятвы "Беларускі рух".
БПЗ упершыню будзе прыймаць удзел у спаборніцтвах. Цяпер ідзе фармаванне партыйнай зборнай. Мы запрашаем усіх сяброў партыі (не толькі жанчын, а таксама мужчын), жадаючых прыняць удзел у турніры, запісвацца ў склад нашай зоркавай каманды.
Спаборніцтвы адбудуцца на пачатку жніўня.
Даеш кубак!
Крыніца: Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёных