Адпаведна вынікам парламенцкіх выбараў французскія Зялёныя маюць трэцюю па колькасці дэпутатаў групу ў Нацыянальнай Асамблеі.
Партыя “Еўропа- Экалогія – Зялёныя” (EELV) будзе прадстаўленая ў Нацыянальнай асаблеі 17 дэпутатамі. Ніколі раней эколагі не мелі такой прадстаўнічай групы ў заканадаўчым органе Францыі. Найбольшы папярэдні поспех выпаў на 1997-ы год, калі яны атрымалі 7 мандатаў..
Такім чынам ўпершыню ў гісторыі Зялёныя будзе мець асабістую фракцыю ( па мясцовым законам для гэтага патрэбна мець 15 парламентарыяў).
У маі пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах кандадата сацыялістаў Франсуа Олланда, Зялёныя таксама былі запрошаныя ў склад новага ураду. Сёння яны адказваюць за міністэрства жылля.
Як заявіла Сесіль Дюфло (CécileDuflot), міністр жылля і нацыянальны сактара партыі: “Упершыню ў гісторыі Зялёныя маюць шансы ўсур’ёз аказваць уплыў на грамадскае жыццё.Гэта патрабуе ад нас як рашучасці так і адказнасці. Для Зялёных пачынаецца новы этап”.
Французскія Зялёныя ішлі на выбары патрабуючы зачынення ў краіне сектару АЭС і развіцця альтэрнатыўнай энергетыкі, што можа стварыць 600 тысяч працоўных месцаў, гендернай роўнасці, легалізацыі марыхуаны і г.д. .
БПЗ віншуе сваіх французскіх калег з перамогай.
Крыніца: Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёныя