Хопіць марнаваць тэрыторыю Мінска пад нелегальныя аўтасховішчы

Зялёныя” падтрымліваюць праект законапраекту   па вырашэнню праблемы парковак на грамадскай зямлі, які быў прапанаваны фондам “Экалагічны транспарт”, “Цэнтрам экалагічных вырашэнняў” і “Мінскім роварным таварыствам”  на прэсс-канферэнцыі 20 чэрвеня ў Мінску.

Варта адзначыць, што на канферэнцыі прысутнічала прадстаўніца муніцпалітэту Капенгагена Сюзана Кірхлер, дзякуючы якой можна было правесці паралелі  існых адрозненняў у двух мегаполісах, а менавіта ў Беларускай і Дацкай сталіцах.
Увесь законапраект зводзіцца к таму,  што паркоўка на грамадзкай зямлі павінна быць платная. Бо ўся тая тэрыторыя, што выкарстоўваеца пад стойла для аўтамабіля мае свой кошт і патэнцыял для іншага выкарыстання, а адміністрацыя горада Мінска чамусці дазваляе выкарыстоўваць яе выключна ў неэкалагічных мэтах.
Прапанаваная мадэль амаль спісана з закону аб паркоўках Капенгагену, дзе шчыльнасць аўтамабіляў на душу насельніцтва меншая за Менск, нягледзячы на дзесяцікратна большыя заробкі ў заможнай Паўночнай краіне. Дацкая сталіца славіцца сваімі раварыстамі і экалагічнымі стандартамі траспартнай інфраструктуры, дзе без замінанняў кожны ахвотны можа даехаць на ровары ў любую кропку горада  па адасобленнай веласцежчы ўздоўж кожнай аўтадарогі. Дзякуючы чаму, 30 % ад агульнай колькасці перасоўванняў па горадзе прыпадае на ровар. То-бок ровар у Капенгагене самастойны найтаннейшы і найпрывабнейшы від транспарту, чаго пакуль не скажашь пра нашую сталіцу.

Некалькі слоў пра “фішкі” прапанаванай сістэмы рэгулявання парковачных месцаў у горадзе. Дзякуючы увядзенню тарыфаў на розныя зоны паркоўкі ў залежнасці ад адлегласці яе ад цэнтру горада,  можна далучаць інвестараў да будавання спецыялізаванных паркінгаў, што дазволіць аўтамабілістам адчуваць сябе камфортна ў горадзе. Каб аплаціь паркоўку не патрэбна будзе плаціць нейкай фізычнай асобе грошы, што можа схіліць яе да карупцыі. Усе аплаты неабходна будзе праводзіць праз агульныя сістэмы як тое банкі, інтэрнэт, інфа-шапікі ды інш. А сачыць за аплатай павінна асобнае ад ДАІ і міліцыі падраздзяленне, якое будзе прабіваць рэгістрацыйны нумар машыны па онлайн базе і ў выпадку неаплаты пакідаць штрафны квіток на машыне без усялякіх фізычных кантактаў з уласнікам аўтамабіля, што выключае любыя формы карупцыі. Дзякуючы прытоку фінансавання з-за аплаты паркоўкі ў гарадскую казну, аўтамабілісты здольны стаць спонсарамі новых аўтобусаў і тралейбусаў, што таксама палепшыць транспартную сістэму.

І нават апошняе, што варта дадаць, гэта тое што прапанаваная сістэма платнай паркоўкі ў звязку з ідэяй FREE PUBLIC TRANSPORTS ад партыі “Зялёныя” , пра якую паведамлялася раней (http://belgreens.org/2012/04/1133), мусяць зрабіць Мінск сталіцай сучасных транспартных інавацый не горш за Капенгаген, дзе з-за вялікай колькасці гістарычнх будынкаў  не хапае прасторы для рэканструкцыі існых магістраляў.  Але на гэты крок неабходна палітычная воля дзейснай улады, будзем спадзявацца на яе з’яўленне.    

Прэс – служба Беларускай Партыі Зялёных