20 чэрвеня 2012 адбылася прэс-канферэнцыя, на якой быў дадзены афіцыйны старт кампаніі па назіранні за выбарамі "За справядлівыя выбары - 2012», дая кой плануе далучыцца БПЗ.
Нацыянальныя каардынатары кампаніі Віктар Карніенка і Сяргей Калякін распавялі прадстаўнікам розных СМІ аб мэтах, задачах і перспектывах кампаніі. Галоўнай мэтай кампаніі - ўнесці істотны ўклад у працэс змены сітуацыі ў Беларусі ў лепшы бок, а таксама змяніць практыку правядзення выбараў і падліку галасоў, паўплываць на грамадскую думку да праблемы фальсіфікацый і парушэнняў падчас выбараў і змяніць меркаванне народа да выбараў у цэлым, прадухіленне фальсіфікацый, а ў выпадку парушэнняў іх фіксацыя і заклік прыцягнуць вінаватых да адказнасці.
Плануецца прыцягнуць 1000 чалавек у якасці кандыдатаў у склад выбарчых камісій і 2000 назіральнікаў.
Ніхто не мае асаблівых ілюзіяў з нагоды сапраўды свабодных, справядлівых выбараў і сумленнага падліку галасоў. Таксама мала хто верыць, што кандыдаты ад дэмакратычных сіл змогуць выйграць выбары на сваіх акругах і т.ч. стаць «народнымі абраннікамі».
БПЗ падтрымлівае актыўнае назіранне. Гэта яшчэ і магчымасць зразумець і прачуць выбарчы працэс знутры і такім чынам атрымаць каласальны вопыт удзелу ў выбарчай кампаніі і кампаніі па назіранні, у прыватнасці. А таксама стварэнне функцыяніруючай сістэмы назірання для наступных выбарчых кампаній
Канчатковае рашэнне аб фармаце ўдзелу ў абедзвюх кампанія кіруючы орган БПЗ - Цэнтральны Савет - прыме на бліжэйшым пасяджэнні. У любым выпадку заклікаем сваіх прыхільнікаў а таксама ўсіх тых, каму не абыякавы выбар і кантроль за ўладай ўдзельнічаць у кампаніі па назіранні ў якасці валанцёра, члена выбарчай камісіі і назіральніка.
Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёных