Як перадае БелТА парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць 23 верасня.
У сувязі з пачаткам выбарчай кампаніі на адрас кіраўніцтва Зялёных паступаюць пытанні пра фармат удзелу партыі ў выбарах, ці будзе яна падтрымліваць кампанію па назіранню за галасаваннем, як ставіцца БПЗ да цяперашняга выбарчага заканадаўства і гд.
З улікам гэтага кіраўніцтва Беларускай Партыі Зялёныя нагадвае, што адпаведна дзеячаму статуту канчатковае і выключнае права вызначаць фармат удзелу партыі у выбарах належыць Цэнтральнаму Савету партыі.
У бліжэйшы час сябры ЦС разгледзяць блок пытанняў звязаных з бліжэйшымі парламенцкімі выбарамі. Пры падрыхтоўкі канчатковай рэзалюцыі удзельнікамі паседжання будуць дадзеныя ацэнкі палітычнай сітуацыі, існуючаму электаральнаму заканадаўству і практыкі яго ужывання.
Па выніках нарады ЦС БПЗ плануецца правесці адмысловую прэс-канферэнцыю.
Прэс Служба Беларускай Партыі Зялёныя