У Сербіі на прэзідэнцкіх выбарах перамогу атрымаў кіраўнік нацыяналістычнай Сербскай прагрэсіўнай партыі Томіслав Николіч, які пры гэтым кажа, што Сербія ад "еўрапейскага шляху" не адмовіцца". Каментар прадстаўнікоў нямецкіх Зялёных.
Другі тур выбараў на пасаду прэзідэнта Сербіі Мары-Луізе Бек, якая адказвае за палітыку Усходняй Еўропы ў фракцыі нямецкіх Зяленых у Бундестагу, і Мануэль Сарацын, адказны за палітыку краін Еўропы той жа фракцыі, пракментавалі наступным чынам.
"Падчас выбараў для Томіслава Ніколіча праблема эканамічнага крызісу ў Сербіі была больш важнай, чым пытанне аб Косава. Іншымі словамі, новыя прэзідэнт павінен быць жорсткім у дачыненні ды алігархаў і карупцыі. Толькі такім чынам ен зможа вярнуць страчаны давер сербскага насельніцтва да палітыкаў. Нізкая яўка падчас галасавання паказвае, што людзі амаль ужо ня вераць палітыкам". (даведка: выбары Сербія правяла пры рэкордна нізкай яўцы. Адпаведна сацыёлагам за два гадзіны да зачынення ўчасткаў яўка складала менш за 37 адсоткаў).
"Мара Ніколіча ўступлення Сербіі ў ЕС не сумяшчальна з нацыяналістычнай палітыкай у дачыненні адносна Косава. ЕС павінен ясная даць зразумець, што незалежнасць Косава ў рамках існуючай мяжы з'яўляецца прадметам перамоў", - лічаць нямецкія Зялёныя.
Прэс-служба Беларускай Партыі "Зяленыя"