22 мая ў Варшаве адбылася сустрэча старышні БПЗ з кіраўніцтвам польскай партыі Зялёныя 2004.
Зялёныя 2004, што відавочна з самой назвы, узніклі на партыйным ландшафце Польшчы толькі ў 2004-ым годзе, аднак хутка сталі вядучай экалагчінай палітычнай сілай за Бугам.
Самай вядомай акцыяй польскіх Зялёных з’яўляецца кампанія супраць будаўніцтва хуткаснай чыгункі Via Baltica,праз адзін з мясцовых запаведнікаў.
Акрамя таго польскія эколагі ўжо паспелі паспрабаваць сябе на выбарах, найбольш паспяховымі з якіх для іх сталі мясцовыя выбары 2010-га. Па іх рэзультатам Зялёныя 2004 атрымалі прадстаўніцтва ў трох гарадскіх саветах і двух рэгіянальных сеймах.
Партыя Зялёныя 2004 шчыльна працуе еўрапейскімі зялёнымі партыйнымі структурамі, аднак, па словах яе лідараў, для польсікх Зялёных таксама вельмі важна развіваць усходні азімут, у тым ліку кантактаваць з беларускімі калегамі.
Непасрэдным вынікам рандеву ў Варшаве было рашэнне пачаць практычную працу у двух накірунках: 1) зрабіць сталымі і рэгулярнымі кантакты партыйнага актыву абодвух арганізацый, 2) на базе польскай установы Зялёны Інстытут (вядомы сінк-тэнк) наладзіць кааперацыю зялёных экспертаў – эколагаў Польшчы і Беларусі.
Прэс-служба Беларускай Партыі “Зялёныя”