З 11-га па 13-е мая ў Капенгагене праходзіў з'езд еўрапейскіх зялёных партый
Не абмінулі мерапрыемства і прадстаўнікі БПЗ.
Перавага на мерапрыемстве была цалкам аддадзена пытанням супрацоўнітва паміж Поўднем і Поўначчу, Захадам і Усходам, інакш кажучы, на з'езде гучалі прапановы па стварэнні адмысловых устаноў, якія павінны выконваць камунікатыўную функцыю сярод ўсіх “Зялёных” партый Еўропы.
Акрамя палітычных партый на з'ездзе былі прадстаўлены моладзевыя супольнасці Зялёных, а менавіта, GYG (Global Young Greens), fyeg (Federation of Young European Greens). Гэта міжнародныя грамадзкія аб'яднанні, якія аб'ядноўваюць як незалежныя моладзевыя рухі з розных краін, так і моладзевыя крылы палітычных рухаў, а менавіта, партый “Зялёных”.
Адной з важных тэмаў дыскусій сярод моладзі былі такія рэчы як моладзевыя кэмпы 2012 года і працэс камунікацыі маладой генерацыі “Зялёных” з "дарослымі" партыямі “Зялёных” ва ўсходніх краінах Еўропы.
Як адзначалася на сутсрэчах міжнародны зялёны рух з'яўляецца па сутнасці самай згуртаванай палітычнай сілай у Свеце і мае неабміжаваныя магчымасці. Напрыклад пад час правядзення выбарчых кампаній, любая партыя “Зялёных” адной з краін Еўропы, здольна прыцягнуць валантэраў з краін суседзяў.
Такога кшталту сустрэчы адбываюцца кожную весну і восень, таму пра рэалізацыю агучаных і задэклараваных ідэй на з'ездзе можна будзе даведацца ўжо ў восень. Сачыце за навінамі на нашым сайце.
Нагадаем, Беларуская партыя “Зялёныя” з'яўляецца асацыіраванным сябрам Еўрапейскай партыі “Зялёных” , што дазваляе яе прадстаўнікам прымаць удзел у міжнародных зносінах на узроўні Еўрапарламента, але не дазваляе мець права голаса падчас распрацоўкі пэўных пратаколаў і рэзалюцый.
“Пытанне паўнавартаснага сяброўства абмяркоўваецца, але статус поўнага сяброўства акрамя пераваг прынясе і некаторые фінансавыя нагрузкі. Таму неабходна быць уважлівымі ў гэтым пытанні”-лічыць лідар БПЗ Алег Новікаў.
Прэс-служба Беларускай Партыи «Зялёныя»