Перамога сацыялістаў – шанс для Францыі

Французскія Зяленыя пракаментавалі вынікі прэзідэнцкай кампаніі і прыход ды ўлады ў краіне сацыялістаў.

6-га мая ў Францыі адбыўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў, на якіх перамогу атрымаў Франсуа Аланд - кандыдат Сацпартыі. Напярэдадні дня галасавання за яго кандыдатуру таксама заклікалі галасаваць эколагі. У спецыяльнай заяве ад 7-га траўня партыя "Экалогія. Еўропа, Зяленыя"  (EELV) удакладніла сваю пазіцыю.

"Вынік вечара 6-га траўня - перамога для ўсіх эколагаў. Тое, што Франсуа Олланд атрымаў функцыі прэзідэнта рэспублікі - шанс для Францыі, для экалогіі, сацыяльнай справядлівасці і дэмакратыі. Упершыню за  дваццаць чатыры гады, прэзідэнт рэспублікі абраны з выразным патрабаваннем людзей - ажыццявіць праект сацыяльна справядлівага грамадства і экалагічнай трансфармацыі. Масавая мабілізацыя на выбарах францужанак і французаў сведчыць пра іх намер глыбокіх змен у палітыкі", - гаворыцца з заяве.

Таксама ў дакуменце адначаецца: "Гэта ( перамога Аланда) шанс для Францыі: французы вырашылі перастаць дзяліць людзей на ворагаў і сяброў, спыніць дзяржаўную прапаганду ксенафобіі.

Для экалогіі: перамога Олланда будзе спрыяць пачатку экалагічных рэформаў, узмацненню барацьбы  супраць змены клімату, скарачэнню маштабаў ядзернай энергетыкі, захаванню біяразнастайнасці і нашых прыродных рэсурсаў, усталяванню стандартаў якаснага сілкавання.

Для сацыяльнай справядлівасці: перамога сацыялістаў значыць скарачэнні падатковай няроўнасці, рашэнне праблем жылля, выхавання, здароўя, роўнасці тэрыторый.

Для дэмакратыі: гэта паспрыяе больш ураўнаважанаму функцыянаванню нашых устаноў, незалежнасці прэсы, адказнасці адміністрацыі”.

Цяпер Зялёныя рыхтуюцца да парламенцкіх выбараў, якія адбудуцца ў чэрвені. У выпадку добрага рэзультата на выбарах яны могуць разлічваць на тое каб пасля паузы ў 15 год зноў увайсці  кабінет і атрымаць міністэрскія пасты..

Прэс-служба Беларускай Партыі "Зяленыя"