Чэмпіянат Еўропы - не індульгенцыя для "вертухаев"

Еўразялёныя аператыўна адрэагавалі на навіну пра тое, што ў турэмнай калоніі збілі Юлію Цімашэнка, лідэра украінскай апазіцыі.

У сувязі з трывожнымі паведамленнямі з Украіны і лістамі, у якіх калегі і адвакаты Юлі Цімашэнка просяць дапамагчы ёй, Рэбека Хармс, старшыня фракцыі Зялёных / EСА ў Еўрапарламенце, і Вернер Шульц, член камітэта па замежных справах, нагадваюць пра свае патрабаванні да дзеянняў з боку ЕС:

"Злоўжыванні ў дачыненні да Юлі Цімашэнка і яе галадоўка з'яўляюцца яшчэ адной драматычнай эскалацыяй скандалу з удзелам былога прэм'ер-міністра. Мы патрабуем, каб Юлі Цімашэнка была аказана неабходная медыцынская дапамога і з дапамогай лекараў, якім яна давярае асабіста. Паколькі выезд за мяжу ёй забаронены, неабходна забеспячыць лячэнне ў Украіне. У цэлым мы чакаем, што ўсім зняволеным ў Украіне будзе забяспечана лячэнне належным чынам у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Еўрапейскія краіны павінны павялічыць ціск, каб спыніць крэўную помсту Януковіча супраць Цімашэнка і многіх іншых былых дзяржаўных чыноўнікаў.

Чэмпіянат Еўропы па футболу ў Польшчы і Украіне павінен стаць прыкладам для сумеснай еўрапейскай будучыні краін-суседзяў ЕС. Ад палітыкі ЕС, высокапастаўленых чыноўнікаў з УЕФА, нацыянальнах футбольных асацыяцый і дзеючых спартсменаў мы чакаем выразнай і адкрытай пазіцыі супраць антыдэмакратычных падзей у Украіне. Калі Цімашэнка і іншыя былыя чыноўнікі падчас турніру па-ранейшаму будуць сядзець у турме, кожная гульня павінна быць падставай для пратэсту супраць самадзяржаўнага прэзідэнта Януковіча і яго ўрада."

Раней каментуючы парафіраванне пагаднення аб асацыяцыі з Украінай Рэбека Хармс, сустаршыня фракцыі Зялёныя/ЕСА і Вернер Шульц, “зялёны” дэпутат Еўрапарламента, член камітэта па знешніх сувязей, заявілі наступнае:

«Мы вітаем парафіраванне тэксту пагаднення, які завершаны некалькіх месяцаў таму. Гэта гарантыя таго, што пасля працяглых перамоваў гэта пагадненне застанецца цэласным пакетам, незалежна ад даты яго падпісання.

Але падпісанне дзяржавамі-членамі ЕС гэтага пагаднення і, такім чынам, частковае яго ўступленне ў сілу трэба зрабіць не перад парламенцкімі выбарамі на Ўкраіне ў кастрычніку. Толькі праз свабодныя і справядлівыя выбары без фальсіфікацый Украіна і асабліва прэзідэнт Януковіч змогуць даказаць, ці сапраўды яны гатовы да гэтага глыбокага і шырокага партнёрства з ЕС.

ЕС па-ранейшаму павінен працягваць настайваць на тым, каб абсурдныя абвінавачванні і асуджанні ў дачыненні да былых вядучых міністраў і службовых асоб павінны быць перагледжаны. Працэс лячэння хворага лідэра апазіцыі Цімашэнка і адкрытае грэбаванне Страсбургскага суда па правах чалавека з’яўляецца безчалавечным.

Украінскае заканадаўства знаходзіцца ў сур'ёзнай небяспецы. Януковіч хацеў бы стаць самадзержцам а-ля Пуцін. Любы палітычны апаненты для яго яшчэ і асабісты вораг. ЕС аднак павінна быць з украінскім насельніцтвам і грамадзянскай супольнасцю і настойваюць на дэмакратычных стандартах і прававой дакладнасці».

Прэс- служба Беларускай партыі “Зялёныя”