1 ліпеня 2012 года у грамадскім транспарце для студэнтаў Мінска плануецца адмяніць бясплатны праезд для таго, каб магчыма …павярнуць яго ўвосень.
Адпаведнае рашэнне прынята 25 красавіка на сесіі Мінгарсавета. Раней кіраўнік Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька заяўляў, што студэнтам прыбяруць ільготы ўжо з першага месяца лета.
Як паведамляе БЕЛТА (http://www.belta.by/ru/all_news/regions/Besplatnyj-proezd-v-obschestvennom-transporte-studentam-Minska-planiruetsja-otmenit-s-1-ijulja_i_595681.html) са спісу ільготнікаў прыбяруць: навучэнцаў, студэнтаў і курсантаў устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, якія навучаюцца ў гэтых установах на дзённай форме навучання.
Але адмена ільготы не будзе распаўсюджвацца на вучняў агульнаадукацыйных школ горада – школьнікі, як і раней, будуць мець права праезду ў грамадскім транспарце сталіцы бясплатна.
Разам з тым на сесіі Мінгарсавета не прагучалі тэрміны дзеяння гэтага рашэння. Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Жана Бірыч сёння на прэс-канферэнцыі ў мэрыі паведаміла, што бясплатны праезд для студэнтаў можа быць адноўлены восенню – з пачаткам новага навучальнага года. "Адмяніць бясплатны праезд студэнтам плануецца толькі на летнія вакацыі. Потым гэтае пытанне будзем разглядаць. Думаю, што мы вернем ільготу", - паведаміла намеснік старшыні гарвыканкама, матываваўшы часовую адмену ільготы масавым адбыццём студэнтаў на летні перыяд да сабе на радзіму і ў студ атрады.
Меркаванне актывіста БПЗ Герасіменка Яўгена: “Я лічу што гэтыя адмены і вяртанні ільгот палітычна матываваны. Наўпрост заўважна, што падчас разгару парламенцкай кампаніі будзе зроблена зашмат крокаў, скіраваных на подкуп пратэстнага электарату, адным з іх будзе вяртанне ільготаў студэнтам. Навошта трымаць ільготы калі ўсе да іх прызвычаіліся? Неабходна іх прыбраць, а потым зноў прэзентаваць, каб памяталі хто самы “шчыры” на гэтай зямлі, здаецца, логіка такая. Калі б урад быў зацікаўлены ў спыненні дыскрыдытацыі неабароненых груп насельніцтва праз кошты грамадзкай транспартнай сістэмы, то горад бы ўвёў сістэму (Free public transports”) якая танней, лагічней і экалагічней выключных ільгот. А навошта адмяняць ільготы дзеля тых хто ад'язджае на вакацыі і не будзе здольны імі карыстацца, мне не зразумела.”
Прэс -служба Беларускай Партыі “Зялёныя”