Будучыня, якую мы жадаем

З удзелам прадстаўнікоў БПЗ прайшла сустрэча прадстаўнікоў экасупольнасці Беларусі прысвечаная надыходзячаму міжнароднаму саміту Рыа+20.

На сустрэчы было вырашана прыкласці сумесныя намаганні па распрацоўцы супольнага паведамлення да глабалізаванага чалавецтва.

Паведамленне павінна утрымліваць прапановы па вырашэнні найважнейшых праблем як  сусветнай тэматыцы, так і праблем датычных нашага рэгіёна і краіны.

Нагадаем, што 20 гадоў пасля першага саміту Зямлі міжнародная супольнасць зноў сустрэнецца з 4 па 6 червеня  ў Рыа-дэ-Жанейра. Для ўсіх Рыа 2012 – падстава  і магчымасць прымаць актыўны ўдзел у палітычнай дыскусіі і пошуку рашэнняў актуальных праблем нашага часу.

«Будучыня, якую мы жадаем" - гэта дэвіз вяликай канферэнцыі ААН, якая пройдзе ў чэрвені бягучага года з нагоды 20-ці годдзя Саміта Зямлі зноў у Рыа-дэ-Жанэйра. Калі падчас падобнай канферэнцыі “Рыа+20” 2 гады таму удзельнікі Генеральнай Асамблеі ААН змаглі дамовіцца на тэму «Зялёная эканоміка», то зараз чаканні з усіх бакоў значна зніжаюцца. Якія вынікі можна чакаць ад трохдзённай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, якія зараз, падчас сусветнага крызіса занятыя больш выцягваннем уласных валос?

Апублікаваны ў студзені так званы “Нулявы Праект” - першы праект заключнай дэклярацыі саміту - дае прадчуванне гэтага. Пры чытанні першае, што кідаецца ў вочы, - гэта тое, што вельмі проста адчуваешь уласную віну: вядома, што апошнія 20 гадоў не прайшлі выдатна. Але віна ў гэтым не палітычныя рашэнні або буйныя эканамічныя суб'екты, а "шматлікія крызісы". Гэта гучыць лагічна: у сувязі з фінансавым, эканамічным, энергетычным і харчовым крызісамі нам не ўдалося выкараніць галечу і голад. Наадварот гэта адпавядала б рэчаіснасці.

Саміт Рыа+20 складаецца з двух асноўных тэматычных нітак. Адна з іх завецца «Зялёная эканоміка ў кантэксце ўстойлівага развіцця і скарачэння беднасці», а другая распавядае пра рэформу інстытутаў ААН, якія клапоцяцца аб навакольным асяроддзі і ўстойліваму развіццю.

Зялёная эканоміка павінна служыць сродкам для дасягнення мэты, а мэтай застаецца ўстойлівае развіццё. Ці могуць крытыкі такім чынам уздахнуць? Напэўна, не. Таму што гэта канцэпцыя настолькі расплывістая, што кожны можа і павінен думаць усё, што заўгодна. Нават не вызначана, што сюда не ваўходзіць. Гэта выклікае трывогу, таму што для некаторых дзяржаў нават ядзерная энергетыка, генная інжынерыя або мега-дамбы лічацца “Зялёнай эканомікай”. Пад гэтым тэрмінам ў “Нулявым Праекце” сустракаюцца ідэя ЕС Зялёнага Эканамічнага Плана з сваімі паказчыкамі і ідэнтэфекатарамі а таксама працэсам рэалізацыі да 2030 года з  прапановамі па дасягненню мэтаў ўстойлівага развіцця. Такія мэты ўстойлівага развіцця павінны быць распрацаваны да 2015 года і дапоўніць “Мэты развіцця тысячагоддзя ААН”. Таксама вельмі добрыя і важныя ідэі, такія як адзнака развіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ЮНЭП,  з'яўляцца часткай “Нулявога праекта”, але яго рэалізацыя далёкая ад пэўнасці.

Тры асноўныя палітычныя тэндэнцыі, якія праходзяць праз увесь дакумент, асабліва праблематычная:
- Добраахвотныя пагадненні замест юрыдычны’ абавязацельстваў, як, напрыклад, ў сферы аховы лясоў і ў цэлым у ажыццяўленні нацыянальных планаў “Зялёнай эканомікі”;

- Амаль сляпая вера ў інвестыцыі прыватнага сектара для фінансавання вялікай трансфармацыі, так як дзяржаўных сродкаў, нібыта, не хапае – што але не дачычыцца выратавання банкаў і Эўра;

- Пераўтварэнне прыродных рэсурсаў, такіх як лесу, глебы і біяразнастайнасці ў "прыродны капітал", якім можна будзе гандляваць, і, такім чынам, ператварыць ў фінансавыя прадукты. Гэта можа захаваць не толькі навакольнае асяроддзе, але і фінансавую сістэму.

На сёняшні момант толькі шукаюцца магчымыя крокі па данясенні агульнага і супольнага паведамлення ад прадстаўнікоў незалежнай экасупольнасці ў тым ліку з Беларусі да дэлегатаў Рыa +20.  Лагічнымі вынікамі такога кшталту паседжанняў маюць месца быць круглыя сталы з прадстаўнікамі Мінпрыроды і іншымі зацікаўленымі дзярж.органамі, і як вынік - ўключэнне ў спіс дэлегацыі ад Беларусі прадстаўніка ад сектару NGO. 

Будзем рады, калі да працэсу падрыхтоўкі да Рыа+20 прыяднаюцца ўсе каго цікавяць праблемы зялёнай эканомікі і экалогіі.

Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёныя