Зялёныя падалі заяву на “Велашлях”

30-га сакавіка прадстаўнікі беларускай партыі “Зялёныя” падалі ў сталічны Гарвыканкам заяву на арганізацыю і правядзенне 26-га красавіка велапрабегу  пад  лозунгам  “За альтэрнатыўную энергетыку”. 

Ініцыятары акцыі плануюць  разам з аднадумцамі праехаць у гэты дзень на веласіпедах  па мінскай веласіпеднай дарожцы па цэнтру города.

 Мерапрыемства прымеркавана да чарговай гадавіны Чарнобыльскай катастрофы  і мае нагадаць грамадскасці пра тое, што альтэрнатыўная энергетыка – самая эфектыўная  формула рашэння  актуальнага пытання энергетычнай бяспекі.  Акцыя, якую ўмоўна можна назваць Велашлях,  на думку Зялёных таксама будзе спрыяць прапагандзе устойлівай  мадэлі гаспадаркі і экалагічнага  вобразу жыцця.

Кіраўніцтва партыі Зялёных асобна  падкрэслівае, што не абмяжоўвае права сяброў партыі на ўдзел у арганізацыі акцыі  Чарнобыльскі шлях, якая праводзіцца ў той жа дзень, не гледзячы на  тое, што большасць удзельнікаў унутранай партыйнай дыскусіі вызнаюць крызіс фармату згаданага мерапрыемства.

 Адказ на заяву ініцыятараў улады паабяцалі даць ў другой палове тыдня

Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёных