30-га сакавіка Мінюст выдаў БПЗ пасведчанне аб новай сімволікі
Рашэнне аб змене сімвалу партыі, якім з 1993-га году з’яўляўся белы бусел, было прынята на апошнім з’ездзе партыі ў лістападзе мінулага году. Адначасова быў абвешчаны конкурс лого. У кастынгу удзельнічала 6 варыянтаў. У пачатку году Цэнтральны Савет Беларускай Партыі “Зялёных абраў сярод прапанаваных варыянтаў экскіз знаку, які таксама быў пакладзены ў аснову дызайну флагу партыі.
Пасля шэрагу узгадненняў макеты знаку і флагу былі зацверджаны адпаведнай структурай Мінюсту ў якасці новай партыйнай сімволікі.
З гэтага часу сімвалам БПЗ стала зялёная жабка.
Бліжэйшым часам адбудзецца адмысловая прэс-канферэнцыя кіраўніцтва Зялёных, на якой прадстаўнікам СМІ і грамадскай аўдыторыі будзе прадстаўленая новы знак і флаг БПЗ а таксама растлумачаны ідэйны кантэнт выявы “зялёнай жабкі”.
Прэс-служба Беларускай Партыі “Зялёныя”