Лесапалосы наша багацце. Беражыце іх!

Міністр лясной  гаспадаркі дае он-лайн прэс-канферэнцыю. Добрая нагода задаць пытанне пра метазгоднасць вынішчэння прыдарожных лесапалосаў.

Нагадаем, што весечка лесапалос (у афіцыйнай прэсе яе часам называюць “дэкаратыўная стрыжка”) адна з самых актуальных экалагічных праблем у Беларусі. Яна праводзіцца адпаведна Указу ад 18 лютага 2011-га году ў мэтах “захавання біялагічнай разнастайнасці” і “навядзення парадку ў лесе”.

Раней групай эколагаў быў прыняты зварот з заклікам прыпыніць выческі. “Выкананне задачы па навядзенні парадку ў лесе амаль паўсюды на справе ператварылася ў разбурэнне натуральнага балансу ў экасістэмах, у знішчэнне біяразнастайнасці і дзікай прыроды, у супрацьстаянне з натуральным прыродным працэсам і зменe натуральнага аблічча лясоў” – гаворыцца ў дакуменце.

Ваша пытанне да міністра наконт метазгоднасці мерапрыемства не выратаванне, аднак і унесак у грамадскі рух за празрыстасць рашэнняў улады па праблемах экалогіі.  

Тым больш, што па словах аднаго з лесных інспектараў, якога цытуе Наша Ніва, «гэты працэс яшчэ толькі пачаўся, не ўсё яшчэ высекілі, можа, працэнтаў 10–15%”. Таксама выданне звяртае ўвагу на наступную акалічнасць “пратэсты людзей даюць эфект і «дэкаратыўную стрыжку» ў Навагрудскім раёне патроху згортваюць”.

Міністр лясной гаспадаркі сп. Міхаіл Амельяновіч будзе адказваць на пытанні 29-га сакавіка.  Папярэдне пытанні можна дасылаць на адрас: vera_hankina@mail.ru з пазнакай "прамая лінія" ці задаваць па тэл. 287-16-31.

Калі ласка не заставайцеся абыякавымі!

Прэс служба Беларускай Партыі Зялёных