У немцаў нават смецце іншае, чым у нас ?!

У Германіі завяршыліся перамовы паміж прадстаўнікамі федеральнага урада і зямель  (па прынцыпе “падзяляй і пануй”) па новаму закону “Упраўленне адходамі”.  У Беларусі ў гэтай сферы, на жаль, робіцца блытаніна

Былі дасягнуты пагадненні па ўсіх спрэчных момантах і была ўзгодненая канчатковая рэдакцыя гэтага закона, які перададзены ў федэральны парламент.  З дапамогай гэтага закона ў Германіі будзе створана больш гнуткая, структураваная і дакладная сістэма збору адходаў і другаснай сыравіны як ад насельніцтва, так і прадпрыемстваў. Дзякуючы гэтаму закону выразна і ясна прапісаны сферы ўплыву і адказнасці дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў, якія займаюцца зборам, вывазам, закупкай і перапрацоўкай адходаў.

Плануецца збіраць і перапрацоўваць яшчэ больш непасрэдна другасную сыравіну. А гэта ў сваю чаргу прывядзе да памяншэння выдаткаў дзяржавы, дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў і простага насельніцтва. Усё гэта зможа прыцягнуць больш прамых інвестыцый у сферу адходаў.

Такім чынам таксама палепшыцца сітуацыя з аховай навакольнага асяроддзя, здароў’ем людзей, зберажэннем і эканоміяй рэсурсаў.

А што ў нас? На другасную перапрацоўку ідзе толькі вельмі малая доля адходаў. Існуючыя на дадзены момант у Беларусі тэхналогіі і магутнасці дазваляюць перапрацоўваць не больш за 12% сабраных адходаў. І гэта пры самых аптымістычных ацэнак і падліках “афіцыйных” асоб. У нашай краіне не сфармуляваны нават самыя простыя «правілы гульні».

Улічваючы тое, што гэтая сфера можа прынесці велізарную як эканамічную, так і экалагічную карысць дзяржаўным і прыватным прадпрыемствам, насельніцтву і краіне, у цэлым, і ў гэтым павінны быць зацікаўленыя ўсе і кожны ў асобнасці, то вельмі шкада, што наша дзяржаўна закрывае вочы на гэтыя праблемы.


Прэс-служба Беларускай Партыі “Зялёныя”