Зяленыя рэабілітавалі “ведзьму”

Фракцыя Зяленых у гарадскім савеце Кёльна прагаласвала за рэабілітацыю ахвяры інквізіцыі

Ў маі 1627 г. ўдава кёльнскага патрыцыя Катарина Хенот была абвінавачана ў занятках чeрной магіяй і вядзьмарстве. Нейкая манашка сцвярджала, што менавіта Хенот вінаватая ў хваробах і смерці некалькіх дзясяткаў жыхароў Кёльна.

Усе спробы жанчыны даказаць сваю невінаватасць не ўвянчаліся поспехам: суровыя суддзі з самага пачатку былі ўпэўнены ў тым, што Хенот з'яўляецца ведзьмай. Тым часам нават пад катаваннямі Хенот не прызнавала сваю віну, кажучы пра змову яе шматлікіх супернікаў і зайздроснікаў. Знявечаная катаваннямі жанчына была спалена.

Праз 385 гадоў справядлівасць у стаўленні бязвінна пацярпелай вырашыў аднавіць былы евангелічны святар Унна Хартмут Хегелер. 65-летні пенсіянер разам з нашчадкамі Катарины Хенот звярнуўся да сённяшніх "бацькоў горада" з просьбай пра "сацыяльна-этычную рэабілітацыю" жанчыны.

Кіраўніцтва гораду, у склад якога уваходзяць Зяленыя, задавальніла просьбу. У сувязі з гэтым фракцыя Зяленых ў гарадскім савеце зрабіла спецяльную заяву.

Зялёныя: "Вылучна вялікая цікавасць гаражан і прадстаўнікоў прэсы сведчыць, што пераслед ведзьмаў - гэта не састарэлая тэма. Гэта злучана з тым, што ды гэтых пор, нажаль, у грамадстве прысутнічаюць праявы дыскрымінацыі, гвалт і ксенафобскія забабоны супраць людзей",

“Стагоддзі пераследу і колькасць іх ахвяр апраўдваюць цяперашнюю дыскусію і асуджэнне неправамоцнасці рашэнняў тагачасных суддзяў. ", - гаворыцца ў заяве.

З ініцыятывы Зяленых пры кёльнскай ратушы  будзе створаная спецыяльная камісія, якая займецца далейшай рэабілітацыяй іншых ахвяр паляваня на ведзьмаў ў часы сярэднявечча

Лічыцца, што ў 1500 - 1782 гадах звыш 25 тысяч жыхароў Германіі, у пераважнай большасці жанчын, былі пакараны за тое, што быццам займаліся чорнай магіяй.

Прэс-служба Беларускай Партыі Зяленыя