Антыатамная вясна пачалася ў Вільне

27 студзеня у Вільне з удзелам прадстаўніка Беларускай Партыі "Зялёныя" адбылася канферэнцыя «Антыатамная вясна», якую арганізавала партыя «Літоўскі рух зялёных».

Канферэнцыя была прысвечана планам літоўскіх "Зяленых" ініцыяваць правядзенне агульнанацыянальнага рэферэндуму па пытаннях будаўніцтва і эксплуатацыя атамнай электрастанцыі ў Літве. Адпаведна з літоўскім заканадаўствам, дзеля таго каб арганізаваць рэферэндум неабходна назбіраць 300.000 подпісаў цягам трох месяцаў.

Сярод запрошаных удзельнікаў былі су-старшыні фракцыі Зяленыя/Еўрапейскі свабодны альянс (Greens\EFA) Рэбека Хармс (Rebecca Harms) парламенце і лідар польскіх "Зяленых" Дарюш Швед (Dariusz Szwed).

Зялёныя" Літвы актыўна выступаюць супраць будаўніцтва ўсіх АЭС у рэгіёне - літоўскай, беларускай і расійскай. Пры гэтым "Зялёныя" мяркуюць, што калі Літва першай адмовіцца ад свайго ядзернага праекта, яна атрымае маральную перавагу перад расейцамі і беларусамі і зможа патрабаваць ад іх аналагічных крокаў на самым высокім узроўні

Нагадаем, што селета ў Літве ўвосень адбудуцца парламенцкія выбары

Прэс-служба: Беларускай Партыі «Зяленыя»