Швейцарскія цягнікі па беларускіх рэйках

Ці як я пракаціўся па новым маршруце “Гарадскіх ліній” да свайго роднага горада.  Нататкі Яўгена Герасіменка, сябра БПЗ.

Так ужо сталася, што я маю зацікаўленасць да сучаснага грамадзскага транспарту. Я ніколі не абміну магчымасці  «затэсціць» на сваёй уласнай скуры спосаб перасоўвання, калі адпаведная магчымасць “трапляецца ў рукі”. Маючы досвед карыстання Еўрапейскай транспартнай сістэмай у розных кутах і сталіцах матэрыку, я з задавальненем успрыняў навіну пра адкрыццё новага маршруту Мінск-Ворша ад “Гарадскіх ліній”.

Тым больш, што маршрутам Мінск-Заслаўе, пасля доугатэрміновага карыстання, я, з большага, застаўся задаволеным, сыходзячы канешне, з абмежаваных Беларускіх магчымасцей у спробах зрабіць яго больш свабодным і менш пафасным, але гэта ўжо іншая гісторыя.

Пачалося ўсё з таго што мне спатрэбілася набыць квіток. Ну лагічна ж, як мне здаецца? Але я не ведаў у што гэта выльецца. Мінск-Ворша, на колькі я магу разумець, гэта прыгарадны маршрут, роўна так жа як і Мінск-Заслаўе (“Гарадскія ж Лініі”), але высветлілася, што ў прыгарадных касах квіткі на цягнік да Воршы не прадаюцца, у адрозненні ад Заслаўскага маршруту. Пасля наведвання пасажырскіх кас у другом корпусе, мне стала вядома што квіткі на якасны швейцарскі “электрон” разбіраюць за два тыдні,-мне параілі пайсці запытацца ў “сцюардэс” цягніка, можа яны мне прададуць квіток. Я ў сумяціцы, пакуль ішоў да платформы праз танэль, ўяўляў сабе перапоўнены людзьмі салон у які я не ўлезу. Але падышоўшы да запаветнай дзверы і націснуўшы кнопку, я ўбачыў даволі прасторныя вагоны з вялікай колькасцю вольных бакавых месцаў (раскладныя седушкі на месцах дзе можна паркаваць ровары ці ставіць дзіцячыя каляскі).

Запытаўшыся ў “сцюардэсы” пра магчымасць набыць ў яе квіток, я атрымаў  прапанову прайсцісь па вагонах за ёй і паглядзець ці зашмат людзей. Калі мы прашпацыравалі ўвесь склад вагонаў, яна задаволіла маю просьбу і пачала выпісваць мне запаветную паперку, цягам СЯМІ ХВІЛІН.

Чаму так доўга, спытаеце Вы?

Усё проста, туды заносіцца імя і прозвішча. Але чакайце, гэта ж прыгарадны маршрут. Як так, няўжо і на абшарах краіны нашае перасоўванне пачалі пераследваць? Мяне гэта як мінімум здзівіла. Па-другое, з-за таго што гэты працэс займае столькі часу, бабушке, што зайшла за мной і спыталася пра квіток, адмовілі, спасылаючыся на адсутнасць чыстых квітанцый, патрасваючы, пры гэтым, пачкай адмысловых паперак у руцэ, падгатаваных, па словах правадніцы дзеля вялікай пасадкі ў Барысаве. Пасля таго як бабушка сышла за дзверы, незадаволена уздыхаючы, падыйшоў машыніст цягніку з кампаніяй знаёмых ці сваякоў(чалавек 4-5), якім “па блату” выпісалі квіткі на бакавых месцах.

Кошт квітка да Жодзіна:

  1. Тарыф за афармленне 1150 руб.
  2. Квіток: 6900 руб.

Кошт агулам: 8050 руб.

Не магу не распавесці пра тыпічны беларускі абслугоўваючы персанал, пра тых самых “сцюардэс” з вясковым акцэнтам, якія толькі здекваліся над пасажырамі, тымі хто не маглі знайсці нумар свайго месца.

Гучала гэта прыкладна так: -О божа, как вы мне дорагі. Все я больша не магу.

Дарэчы можна зашмат распавядаць пра мінусы і маё незадавальненне еўрапескім траспартам па беларуску. Але ёсць і пазітыўныя тэмы з майго досведу: Беларускія рэйкі не благія для хуткасных швейцарскіх цягнікоў. З Мінску да Жодзіна цяпер можна даехаць за 40 хвілін на экалагічным сродку транспарту танней за неэкалагічны і небезапасны, а менавіта за маршрутнае таксі. Людзі скручваюць голавы, намагаючыяся як мага долей паглядзець на тэхналагічнае цуда, што рухаецца праз гарады і вёскі, упрыгожваючы іх сваім знешнім выглядам. Ды і зашмат чаго яшчэ.

Шчыра спадзюся што “Гарадскія Лініі” хутка пазбегнуць “саўдэпаўскіх” мер  рэгулявання пасажырапатокаў і павялічаць колькасць рэйсаў па гэтым маршруце. А нашая краіна распачне нацыянальную праграму па замяшчэнні састарэлага парку электрацягнікоў на новыя высокатэхналагічныя.

Крыніца: Прэс-служба Беларускай Партыі «Зялёныя»