Камісія па праблемах забруджаных тэррыторый вызначыла асноўныя напрамкі дзейнасці.
Нагадаем, што 6-га студзеня рашэннем Цэнтральнага Савету БПЗ пры партыі ў адпаведнасці з Статутам была створаная Камісія па праблемах забруджаных тэррыторый. Старшыней камісіі абраны гомельскі актывіст Пётр Філон. Па просьбе ЦС ім былі распрацаваныя асноўныя напрамкі дзейнасці Каміссіі.
Асноўныя кірункі працы камісіі па праблемах забруджаных тэрыторый Беларускай Партыі "Зялёныя":
1. Адмова ад выкарыстання ў сельскай гаспадаркі забруджаных тэрыторый;
2. Забарона на продаж прадуктаў з перавышэннем дапушчальных узроўняў утрымання радыёнуклідаў;
3. Прапановы па распрацоўкі праграм па падтрымцы і дапамогі маладым сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей і пражываюць на забруджанай тэрыторыі;
4. Інфармацыйная праца з насельніцтвам;
5. Вяртанне аднятых у 2007 годзе "чарнобыльскіх" льготаў ліквідатарам, інвалідам, школьнікам пры паступленні, сацыяльных надбавак для студэнтаў;
6. Праца і супрацоўніцтва з камісіямі па ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС Нацыянальнага Збору РБ, Гомельскага Аблвыканкама, Міністэрствы прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, установамі аховы здароўя, НДІ радыялогіі, інстытута лесу, грамадскімі і экалагічнымі арганізацыямі;
7. Адмова ад будаўніцтва БелАЭС;
8. Выкананне Орхускай канвенцыі і міжнароднага экалагічнага права;
9. Праца з СМІ;
10.Павелічэнне колькасці прыхільнікаў БП "Зялёныя".
Крыніца: Прэс – служба Беларускай Партыі “Зялёныя”