Апошні выпуск выдання EGP newsletter- бюлетэнь Еўрапейскай Партыі Зялёных (EGP), прысвяціў адзін з артыкулаў сітуацыі з грамадзянскімі правамі ў Беларусі.
У прыватнасці EGP newsletter адзначае "Наступ на грамадзянскія і палітычныя правы ў Беларусі з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнка працягваецца з прыняццем новага закону, які абмяркоўваецца беларускім Парламентам і які крыміналізуе любую замежную дапамогу нацыянальным палітычным, сацыяльным або грамадзянскім арганізацыям".
"Новае заканадаўства карае да трохгадовага турэмнага зняволення любога беларускага грамадзяніна за атрыманне дапамогі ад замежных груп або асобаў", што на думку EGP "супярэчыць міжнародным канвенцыям, падпісанымі Мінскам".
Еўрапейскія Зялёныя таксама выяўляюць заклапочанасць тым, што "Закон забараняе любыя запланаваныя зборы грамадзян ўключаючы тыя выпадкі, калі акцыі арганізаваны з дапамогай інтэрнэту".
EGP мяркуе, што "неабходны дадатковы міжнародны ціск на мінскі рэжым, каб прыпыніць заканадаўчы працэс у гэтым кірунку". Па меркаванні аўтараў артыкулу у мінулым менавіта скаардынаваны ціск ААН і АБСЕ прывыў да таго, што з 40 палітвязняў, арыштаваных пасля прэзідэнцкіх выбараў у мінулым снежні, толькі 7 застаюцца сёння ў турмах".
Крыніца: Прэс-служба Беларускай Партыі "Зяленых"