Дэпутат Еўрапарламента ад нямецай партыі "Саюз 90/"Зялёныя" Вернер Шульц заявіў, што у кантэксце маштабу апошніх акцый пратэсту ў Расіі перавыбары ў Дзярждуму непазбежныя.
Масавыя пратэсты ў Расіі, у якіх прыняў удзел больш дэманстрантаў, чым чакалася, паказваюць, што перавыбары ў Дзярждуму непазбежныя, лічыць дэпутат Еўрапарламента ад партыі "Саюз 90/"Зялёныя" Вернер Шульц (Werner Schulz) у апублікаваным у Берліне ў суботу, 24 снежня, прэс-рэлізе. Вынікі фальсіфікаваных выбараў, якія адбыліся 4 снежня, павінны быць ануляваны - яны не з'яўляюцца доказам легітымасці ні для Думы, ні для будучага ўрада.
Тое, што Дмітры Мядзведзяў дазволіў Думе новага склікання пачаць працу, не дачакаўшыся праверкі шматлікіх скарг на парушэнні закона падчас выбараў, з'яўляецца сур'ёзнай памылкай прэзідэнта, лічыць Вернер Шульц. Абяцаныя Мядзведзявым паслаблення для апазіцыйных партый павінны быць ажыццёўлены да наступных выбараў у Думу і вясновых прэзідэнцкіх выбараў.
Нягледзячы на моцныя маразы, узровень палітычнай напружанасці ў Расіі не спадае, гаворыцца далей у прэс-рэлізе. Дэманстранты патрабуюць неадкладнай дэмакратызацыі. Расійскі народ нарэшце прачнуўся. Расія 2011 году можа працягнуць традыцыі вызваленчых рухаў у Будапешце, Празе, Гданьску і Лейпцызе, - лічыць Вернер Шульц.
Прэс служба Беларускай Партыі Зяленых