Апублікаванае ў Германіі аналіз-даследванне "Агляд сховішча з ядэрнымі адкідамі ў Гарлебен " сведчыць, што ядзерны аб’ект знаходзіцца ў актыўнай зоне разломаў.
Сільвія Кётынг –Уль , якая адказвае за ядзерную палітыку фракцыі ў Бундэстаге “Саюз 90/Зялёныя” пракаментавала гэтую навіну так:“Заява аб тым, што Гарлебен знаходзіцца ў актыўнай зоне разломаў, павінна быць разгледжана грунтоўна і правільна. Таму сховішча радыеактыўных адкідаў на тэрмін, які прадугледжаны для магільніка атамных адкідаў, вельмі моцна схільна да землятрусаў.
На гэту небяспеку Федэральны інстытут геалагічных навук і прыродных рэсурсаў зрэагаваў не пераканаўча. Адразу кідаецца ў вочы, што ў гэтага федэральнага інстытута апрацоўваюцца не ўсе навуковыя даследаванні. Горлебен – адзін з такія відавочных прыкладаў. Крытычныя навуковыя даследаванні улічваюцца неадэкватна. Мы заклікаем міністра аховы навакольнага асяроддзя, быць больш актыўным у гэтай сферы, калі нічога не зменіцца ў гэтай аднабаковай арыентацыі дзейнасці аднаго інстытута.
Крытэрыі працоўнай групы па выбару сховішчаў радыеактыўных адкідаў відавочны пры актыўнай зоне разломаў. Такая рызыка землятрусу будзе азначаць канец для Гарлебена.”
P.S. Застаецца сказаць,што месца, дзе плануецца пабудаваць беларускую АЭС таксама знаходзіцца ў актыўнай зоне разломаў, дзе таксама можа адбыцца землятрус. Аднак чамусьці беларускія ўлады гэта абсалютна не хвалюе.
Прэс- служба Беларускай Партыі Зялёныя